Марцін Вайцяхоўскі працаваў у польскім пасольстве ў Менску 8 гадоў. Апошнія чатыры гады, калі пасол мусіў пакінуць Менск, менавіта ён узначальваў польскую дыпмісію. Летась Вайцяхоўскі вярнуўся ў Варшаву, а Свабодзе расказаў цяпер, што за восем гадоў зразумеў пра Беларусь.