Рамашэўская-Гузы — гэта таксама вэтэранка антыкамуністычнага руху ў Польшчы ў 1970–80-я гады. Яна расказвае, як гэтае змаганьне адбывалася, ці ёсьць у ім паралелі зь цяперашняй сытуацыяй у Беларусі і чаму яна лічыць, што Польшча сёньня адыходзіць ад тых ідэалаў, за якія змагалася «Салідарнасьць».
00:15 — пра прычыну звальненьня зь «Белсату»
02:21 — якія палітычныя погляды ў Рамашэўскай і ці лічыць яна сябе часткай «ПіС»
08:11 — чаму ў Польшчы цяпер канфліктуюць палітычныя сілы, якія разам стваралі «Салідарнасьць»
10:49 — ці сапраўды «Салідарнасьць» перамагла камунізм, а не камуністы дамовіліся з апазыцыяй
13:34 — што стала імпульсам для стварэньня «Салідарнасьці»
19:10 — чаму сытуацыя ў Беларусі цяпер горшая, чым у Польшчы падчас ваеннага становішча
21:46 — Рамашэўская пра сваё інтэрнаваньне падчас ваеннага становішча
26:03 — наколькі масавай была польская апазыцыя
31:15 — ці ўспрымалі камуністы польскую апазыцыю пасьля ваеннага становішча як рэальную сілу
32:10 — наколькі моцны быў уплыў спэцслужбаў на апазыцыю
36:53 — ці існавала альтэрнатыва перамогі над камуністамі без «круглага стала»
41:46 — чаму палякі празь некалькі гадоў пасьля падзеньня камунізму прагаласавалі за камуністаў
49:47 — як сталася, што польскія посткамуністы ўвялі краіну ў ЭЗ і NATO
52:35 — чаму Рамашэўская лічыць, што Польшча сёньня ідзе ў памылковым напрамку
Форум