Ад 2018 году расейская прыватная вайсковая кампанія «Вагнэр» адказвае за бясьпеку найвышэйшага кіраўніцтва Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікі, а таксама кіруе выгаднымі канцэсіямі па здабычы карысных выкапняў. Вагнэраўцаў вінавацяць у дзясятках злачынстваў, у тым ліку ў зьверскіх забойствах.
Сёньня Дзень беларускай опэры. 9 лютага 1852 году ў Менску адбылася прэм’ера камічнай опэры Станіслава Манюшкі і Вінцэнта Дунін-Марцінкевіча. Пра повязі нацыянальнай опэры зь беларускай мовай і літаратурай — моўна-музычны ТЭСТ.
Для Косава парлямэнцкія выбары 9 лютага — гэта значна больш, чым проста выбар новага ўраду. Гэта галасаваньне, якое паўплывае на дыпляматычную будучыню Косава, яго рэгіянальную стабільнасьць і міжнароднае становішча.
Адукацыйны праект «Нацыя лідэраў» быў створаны ў 2021 годзе. Свабода пагутарыла як з аўтарамі праекту, так і з выкладчыкамі пра тое, чаму ў цяжкія часы патрэбная адукацыя і чым адукацыя ў «Нацыі лідэраў» адрозьніваецца ад таго, як рыхтуюць чыноўнікаў у Беларусі.
6 лютага ў Камітэце ліквідацыі дыскрымінацыі ў дачыненьні да жанчын, які дзейнічае ў рамках Рады правоў чалавека ААН, беларуская дзяржаўная дэлегацыя выступіла са справаздачай аб выкананьні Рэспублікай Беларусь палажэньняў Канвэнцыі ААН аб ліквідацыі ўсіх формаў дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын.
Эўракамісія прапанавала ўвесьці мыта на азотныя ўгнаеньні і сельскагаспадарчую прадукцыю зь Беларусі і Расеі. Расказваем, ці шмат гэтай прадукцыі Беларусь раней прадавала ў ЭЗ і якія будуць наступствы такога кроку.
Увечары 6 лютага былая палітзьняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк, якая выехала зь Беларусі, упершыню за доўгі час убачыла і абняла родных.
Аляксандар Лукашук адзначае 70-гадовы юбілей. Былы дырэктар Беларускай службы Радыё Свабода займаў гэтую пасаду 25 гадоў. У гісторыі амэрыканскага замежнага вяшчаньня такое больш нікому не ўдалося.
Марцін Вайцяхоўскі працаваў у польскім пасольстве ў Менску 8 гадоў. Апошнія чатыры гады, калі пасол мусіў пакінуць Менск, менавіта ён узначальваў польскую дыпмісію. Летась Вайцяхоўскі вярнуўся ў Варшаву, а Свабодзе расказаў цяпер, што за восем гадоў зразумеў пра Беларусь.
Беларусы ад несвабоды і беднасьці ўцякаюць са сваёй краіны. Іх месца займаюць прыежджыя. Сярод лідэраў — грамадзяне Расеі.
Літоўская кампанія Garsų pasaulis 4 лютага паведаміла, што спыняе вытворчасьць «пашпартоў Новай Беларусі». Раней да кампаніі былі пытаньні як у літоўскіх уладаў, так і ў беларускіх журналістаў-расьсьледнікаў. Што зараз з праектам, расказваем.
У 1989 годзе ў пракат выйшаў фільм «Мяне завуць Арлекіна», які за год паглядзелі 42 мільёны гледачоў, а правы на паказ набыў амэрыканскі мэдыяхолдынг «20th Century Fox». Расказваем, чаму фільм стаў такі папулярны.
Ці адбыўся байкот выбараў? Ці стане Канапацкая адзінай апазыцыяй унутры Беларусі? Ці пераасэнсоўвае Захад сваю палітыку адносна Беларусі?
Што цяпер можа адбывацца з Палінай Шарэндай-Панасюк? Празь якія выпрабаваньні і зьдзекі праходзяць палітвязьні за кратамі і па вызваленьні? Чаму жыцьцё вязьняў і палітвязьняў «зь нізкім сацыяльным статусам» за кратамі застаецца адной з найбольш закрытых тэмаў у беларускім грамадзтве?
Адкажыце на пытаньні нашага тэсту, праверце сябе.
Якія шанцы, што прыпыненае для беларускіх арганізацый фінансаваньне з боку ЗША будзе адноўленае праз 90 дзён? Наколькі вялікая была падтрымка Злучаных Штатаў у справе дэмакратычных пераменаў у Беларусі? І якой можа быць супраца дэмакратычных сілаў з новай адміністрацыяй ЗША?
31 студзеня знанаму літаратару Альгерду Бахарэвічу спаўняецца 50. За колькі дзён да гэтай даты пагаварылі зь юбілярам пра сэнс жыцьця і творчасьці, умовы асабістага шчасьця і нацыянальнае годнасьці, прароцтвы літаратуры, эмігранцкі лёс і зьдзяйсьненьне мараў.
Удзень да +12. У Беларусі ды іншых суседніх краінах сёлета цёплая зіма амаль бязь сьнегу. Гэта наступствы глябальнага пацяпленьня. Зьмена звыклай тэмпэратуры адбіваецца на жывёлах, расьлінах і жыцьці чалавека. Расказваем як.
Пакуль у Беларусі больш за 40 журналістаў сядзяць у турмах, Лукашэнка сабраў у нядзелю практычна ж столькі замежных журналістаў і сваіх прапагандыстаў, каб больш за чатыры гадзіны адказваць на іх пытаньні. Абяцаў, што будзе адказваць шчыра і амаль не хлусіць.
Палітычная кампанія пад назвай «прэзыдэнцкія выбары» скончылася. Што чакае Беларусь далей? Наколькі можа зьмяніцца палітыка Лукашэнкі пасьля прадказальнай «перамогі» 26 студзеня 2025 году?
Чым адрозьніваюцца электаральныя стратэгіі беларускай і расейскай уладаў? Чаму ЦВК налічыў Лукашэнку менавіта 86,82% галасоў? На чым грунтуюцца прагнозы, паводле якіх на працягу 10 гадоў Беларусь будзе анэксаваная Расеяй?
Што зьмянілася, зьменіцца ў Беларусі пасьля таго, як ЦВК сёмы раз абвясьціла прэзыдэнтам Аляксандра Лукашэнку? Ці вызваляць палітвязьняў? Ці зьменшацца рэпрэсіі? Ці справіўся ўрэшце Лукашэнка з траўмай 2020 году?
Свабода змагла ідэнтыфікаваць вызваленую амэрыканскую і, як выявілася, беларускую грамадзянку Анастасію Нюфэр і даведалася падрабязнасьці пра яе.
Якіх зьменаў можна чакаць у Беларусі ў наступныя 5 гадоў? Пра што Захаду варта весьці перамовы з рэжымам Лукашэнкі? Як можна супрацьстаяць расейскай анэксіі Беларусі?
Прэзыдэнцкія выбары 2025 году ў Беларусі не былі ані свабоднымі, ані справядлівымі.
26 студзеня 1990 году Вярхоўны Савет яшчэ Беларускай ССР прыняў Закон «Аб мовах», які надаў беларускай мове статус адзінай дзяржаўнай. Што мы ведаем пра Закон, яго выкананьне і вынікі?
Лукашэнка перавыбіраецца сёмы раз ва ўмовах палітычнага крызісу і шырокамаштабных рэпрэсій. Паводле міжнародных арганізацый, гэтыя выбары носяць несвабодны і недэмакратычны характар.
За амаль 35 гадоў незалежнасьці ў Беларусі было 7 старшыняў Цэнтравыбаркаму. Прозьвішчы Ганчара і Ярмошынай больш-менш вядомыя, але кіравалі галоўнай выбарчай структурай Беларусі ня толькі яны.
З 2020 году Захад больш не выдзяляе грошай беларускай дзяржаве, але фінансуе беларускую апазыцыю, недзяржаўныя арганізацыі (НДА) і мэдыя на выгнаньні. Расказваем, як гэта адбываецца і ў якіх аб’ёмах.
Што азначае для беларусаў прыпыненьне замежнага фінансаваньня ад ЗША? Як дэмакратычныя сілы плянуюць будаваць адносіны з новай амэрыканскай адміністрацыяй? Што зьменіцца для беларусаў пасьля 26 студзеня?
Павал Юшкевіч, які атрымаў польскае грамадзянства праз 12 год чаканьня, расказаў Свабодзе, ці выклікалі яго паўторна на размову ў Службу бясьпекі Польшчы, як яму паведамілі пра навіну і ў якое падарожжа ён паедзе з новым пашпартам.
У Беларусі пачалося датэрміновае галасаваньне на выбарах прэзыдэнта. Дзяржаўныя выданьні стракацяць справаздачамі пра натоўпы і чэргі людзей на ўчастках. Што новага ўвяла ўлада на выбарах?
У жніўні 2020 СМІ абляцеў здымак 19-гадовай Марыі Зайцавай, цяжка параненай на пратэстах у Менску. 17 студзеня 2025 году яна загінула ва Ўкраіне, на Пакроўскім кірунку. Свабода пагутарыла з камандзірам мэдычнай часткі, дзе пачынала вайсковую службу беларуска.
Гандаль існуе з самых старажытных часоў. Цяжка ўявіць беларуса, які ня чуў такіх словаў, як «рынак» ці «гандлёвыя рады». Праверце, ці добра вы ведаеце гісторыю гандлю ў Беларусі, адкажыце на пытаньні тэсту.
Ня дай Божа нікому жыць так, як жывуць «дзяржаўныя» дзеці ў Беларусі! Іх становішча абурае нават пракуратуру.
У жніўні 2020 году Марыі было 19 гадоў. Яна доўга аднаўлялася пасьля атрыманага на пратэстах раненьня. Пасьля 24 лютага 2022 спачатку дапамагала ўкраінскім уцекачам як валянтэрка, пасьля паехала ваяваць сама. 17 студзеня Марыя загінула, выконваючы баявое заданьне на фронце
Свабода атрымала эксклюзіўныя спадарожнікавыя здымкі і прааналізавала іх з вайсковымі экспэртамі.
Агнешку Рамашэўскую-Гузы беларусы ведаюць як стваральніцу і шматгадовую дырэктарку тэлеканалу «Белсат». Але ў гэтай гутарцы «Белсату» прысьвечанае толькі адно — першае пытаньне.
Ці добра вы ведаеце сьцягі розных краінаў? Праверце сябе, прайшоўшы наш кароткі тэст.
Навошта Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі стварае новыя спэцпадразьдзяленьні? Як сілавікі рыхтуюцца да выбараў? Ці могуць у Беларусі ў дзень выбараў цалкам заблякаваць інтэрнэт?
У першым выпуску новага праекту Свабоды «Ня толькі жанчыны» пагаворым пра фэмінітывы, якія ў расейскай мове вельмі многіх раздражняюць і зь якімі значна прасьцей і камфортней у беларускай і ўкраінскай мовах.
«Адзін з нас» — так называецца дакумэнтальны фільм пра палітвязьня Сяргея Ціханоўскага, прэм’ера якога адбудзецца 12 студзеня. Пра асобу і значэньне Сяргея Ціханоўскага для найноўшай гісторыі, а таксама пра відэа з палітвязьнем Віктарам Бабарыкам пагаворым зь адвакаткай Натальляй Мацкевіч.
Гісторыя грошай у Вялікім Княстве Літоўскім, якую вывучае дапаможная гістарычная дысцыпліна нумізматыка, такая багатая і разнастайная, што можна зрабіць дзясятак тэстаў і ўсё роўна не ахапіць яе цалкам. Вось адзін з варыянтаў. Праверце сябе, адкажыце на пытаньні тэсту.
Ці ёсьць тэмы, на якія лепш не жартаваць у прыстунасьці беларусаў? Чаму ў сучасным стэндапе так шмат лаянкію Ці дапушчальна жартаваць з палітвязьняў і дэмакратычных сілаў? Ці сьмешна жартуе ГУБАЗіК і хто сярод прыхільнікаў рэжыму ў Беларусі самы сьмешны пэрсанаж?
30 сьнежня ў Менску адкрылі чарговыя станцыі трэцяй лініі мэтро. Ці патрэбныя яны гораду і чым можна замяніць менскую падземку, разьбіраемся.
Напярэдадні Новага году Беларуская служба Радыё Свабода традыцыйна прапанавала экспэртам спрагназаваць, што чакае Беларусь у новым 2025 годзе.
Успамінаем тых, хто ў 2024 годзе адышоў у вечнасьць і пакінуў па сабе памяць у беларускай гісторыі і ў нашых сэрцах.
Сярод сумных і трывожных навінаў сёлета трапляліся і пазытыўныя. Наколькі вы зь імі знаёмыя — праверце сябе.
Загрузіць яшчэ