Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Варонескай вобласьці пасьля атакі бесьпілётнікаў гарыць нафтабаза, тушаць пры дапамозе пажарных цягнікоў


Пажар на нафтабазе ў Фэадосіі ў анэксаваным Расеяй Крыме 10 кастрычніка 2024. Ілюстрацыйнае фота
Пажар на нафтабазе ў Фэадосіі ў анэксаваным Расеяй Крыме 10 кастрычніка 2024. Ілюстрацыйнае фота

З пачатку 2025 году гэта другая атака на расейскія нафтабазы.

Губэранатар Варонескай вобласьці Аляксандар Гусеў паведаміў, што ў выніку падзеньня некалькіх бесьпілётнікаў у Ліскінскім раёне рэгіёну адбылося ўзгараньне на тэрыторыі нафтабазы.

«Папярэдне, пацярпелых няма», — напісаў у сваім Telagram-канале варонескі губэрнатар.

Пазьней Аляксандар Гусеў удакладніў, што пажар пачалі тушыць не адразу, бо існавала імавернасьць паўторнай атакі. «Цяпер з агнём на некалькіх рэзэрвуарах змагаюцца ўзмоцненыя пажарныя разьлікі: дзясяткі адзінак тэхнікі і два пажарныя цягнікі. Накіравалі дадатковыя сілы з двух суседніх раёнаў», — паведаміў ён.

Губэрнатар Варонескай вобласьці адзначыў, што ўначы рэгіён атакавалі 10 бесьпілётнікаў.

У той жа час, паводле зьвестак Міністэрства абароны Расеі, над тэрыторыяй гэтага рэгіёну зьбілі 7 дронаў, яшчэ 15 — над Белгарадзкай вобласьцю, тры над Тамбоўскай і два — на Курскай.

Ва Ўкраіне пакуль гэтай інфармацыі не камэнтуюць.

З пачатку 2025 году гэта другая атака на расейскія нафтабазы.

У ноч на 8 студзеня Украіна бесьпілётнікамі атакавала расейскую нафтабазу стратэгічнай авіяцыі ў Энгельсе Саратаўскай вобласьці. Пасьля атакі пажар змаглі патушыць толькі на шосты дзень.

У 2024 годзе ўкраінскія вайскоўцы ня меней за 81 раз атакавалі бесьпілётнікамі нафтаперапрацоўчыя прадпрыемствы і паліўныя базы на тэрыторыі Расеі і ў акупаваных расейскай арміяй раёнах Украіны.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG