Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ноч на 25 студзея Расея запусьціла па Ўкраіне дзьве ракеты і больш за 60 «шахедаў»


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У ноч на 25 студзеня Расея запусьціла па Ўкраіне дзьве ракеты і больш за 60 бесьпілётнікаў, гаворыцца ў паведамленьні Ваенна-паветраных сіл Украіны.

Па словах вайскоўцаў, сілы супрацьпаветранай абароны зьбілі ўсе ракеты і большаюць расейскіх бесьпілётнікаў.

«У ноч на 25 студзеня з паветранай прасторы Чорнага мора праціўнік нанёс удар двума кіраванымі авіяцыйнымі ракетамі Х-59/69», — гаворыцца ў паведамленьні.

Вядома, што атаку расейскай авіяцыі адбілі зэнітна-ракетныя войскі, падразьдзяленьні радыёэлектроннай барацьбы і мабільныя агнявыя групы ВПС і сіл абароны Ўкраіны.

«Па стане на 09:30 пацьверджана зьбіцьцё дзьвюх кіраваных авіяцыйных ракет Х-59/69 і 46 ударных БПЛА „Шахед“ і іншых тыпаў бесьпілётнікаў», — сказалі ў ВПС.

Раней, увечары 24 студзеня, ВПС Узброеных сіл Украіны паведамілі, што расейская армія запусьціла ўдарныя бесьпілётнікі па розных раёнах Украіны. Паветраная трывога дзейнічала ў 13 рэгіёнах мацерыковай Украіны.

  • Расейскія вайскоўцы рэгулярна атакуюць рэгіёны Украіны з ужываньнем розных відаў зброі.
  • Расейскае кіраўніцтва адмаўляе, што расейская армія падчас поўнамаштабнай вайны наносіць мэтанакіраваныя ўдары па грамадзянскай інфраструктуры гарадоў і вёсак Украіны, забіваючы мірных жыхароў і разбураючы бальніцы, школы, дзіцячыя сады, аб’екты энэрга- і водазабесьпячэньня.
  • Украінскія ўлады і міжнародныя арганізацыі кваліфікуюць гэтыя ўдары як ваенныя злачынствы з боку РФ і падкрэсьліваюць, што яны носяць кропкавы характар.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG