Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ISW расказаў, чаму малаімаверна, што Пуцін скончыць вайну ва Украіне ў бліжэйшы час


Зьнішчаная расейская ваенная тэхніка ва Ўкраіне.
Зьнішчаная расейская ваенная тэхніка ва Ўкраіне.

Расейскае ваеннае камандаваньне прадэманстравала, што яно гатовае ўдзельнічаць у апэрацыях, якія могуць працягвацца ад шасьці да дзевяці месяцаў. Яно, верагодна, зыходзіць з таго, што Уладзімір Пуцін ня мае намеру спыняць вайну ва Украіне ў бліжэйшай будучыні.

Пра гэта гаворыцца ў апошнім дакладзе Амэрыканскага інстытута вывучэньня вайны (ISW).

У дакладзе адзначаецца, што расейскія войскі паступова працуюць над тым, каб адціснуць украінскія войскі ад усходняга берага ракі Аскіл з зімы 2023-2024 гадоў, і што акружэньне Куп’янска амаль дакладна будзе працягвацца некалькі месяцаў. Гэта запатрабуе ад расейскіх сіл закрыцьця адрэзку шырынёй 25-30 кілямэтраў, а таксама фарсіраваць раку Аскіл і падтрымліваць яе матэрыяльна-тэхнічнае забесьпячэньне, захопліваючы невялікія населеныя пункты, якія будуць трапляцца ім на шляху.

Аналітыкі мяркуюць, што расейскае камандаваньне, падобна, не занепакоенае хуткасьцю або пасьлядоўнасьцю свайго прасоўваньня ва Украіне, верагодна, таму, што яно лічыць, што вайна будзе працягвацца, пакуль Расея не пераможа Украіну ў ваенным пляне.

Згодна з назіраньнямі ISW, расейскія войскі, падобна, распрацоўваюць і разгортваюць дактрынальны мэтад наступленьня па ўсім фронце, які складаецца з павольнага захопу прыфрантавых гарадоў і населеных пунктаў у маштабе, дастатковым для таго, каб расейскія войскі завяршылі апэрацыю да яе кульмінацыі.

Але здольнасьць Расеі працягваць павольнае ачапленьне населеных пунктаў у сярэднетэрміновай і доўгатэрміновай пэрспэктыве залежыць ад яе здольнасьці забясьпечыць вялікую колькасьць пэрсаналу і матэрыяльных сродкаў, неабходных для падтрыманьня гэтых апэрацый, кажуць аналітыкі з Інстытута вывучэньня вайны.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG