Пра сьмерць Міколы Лавіцкага, грамадзкага дзеяча, публіцыста і актыўнага абаронцы беларускай мовы, паведамілі ягоныя паплечнікі, былыя аднапартыйцы.
- Мікола Лавіцкі быў актывістам Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны, прыхільнікам ідэяў беларускай сацыял-дэмакратыі.
- Большасьць жыцьця Лавіцкі працаваў на Менскім аўтамабільным заводзе, займаў пасады ў прафсаюзных і грамадзкіх арганізацыях.
- Нарадзіўся на Сеньненшчыне ў 1946 годзе, скончыў школу майстроў Менскага аўтазаводу і там жа працаваў кавалём, электраманцёрам, тэрмістам, быў старшынём прафкаму аўтамабільнай вытворчасьці.
- Аўтар кніг «Радзімы покліч», «Пульс дарогі» і «Куламеса: вершы».
Форум