Сярод забароненых выданьняў — раман амэрыканскага пісьменьніка Чака Паланюка «Калыханка», а таксама «ГУЛАГ» Эн Эплбаўм, «Маленькае жыцьцё», «Да самага раю» Ханьі Янагіхары ды іншыя.
Паводле ведамства, «гэтыя кнігі здольныя нанесьці шкоду нацыянальным інтарэсам».
- Чак Паланюк найболей вядомы як аўтар адзначанай мноствам прэмій кнігі «Байцоўскі клюб», па якой у 1999 годзе Дэйвідам Фінчэрам быў зьняты аднайменны фільм. У 2018 годзе ў беларускай выдавецкай сэрыі «Амэрыканка» выйшаў пераклад на беларускую мову «Байцоўскага клюбу» Чака Паланюка. Твор пераклаў Сяржук Мядзьведзеў, які за гэты пераклад у 2014 годзе атрымаў прэмію «Дэбют» імя Максіма Багдановіча.
- Вядомая амэрыканская журналістка, пісьменьніца, дасьледчыца Эн Эплбаўм — сталая аўтарка часопіса Atlantic, напісала некалькі кніг на тэму злачынстваў таталітарных рэжымаў: «Чырвоны голад: вайна Сталіна супраць Украіны», «Жалезная заслона: Разгром Усходняй Эўропы 1944–1956 гг.», «ГУЛАГ» ды іншыя.
- Ханья Янагіхара — амэрыканская пісьменьніца, найбольш вядомая сваім раманам-бэстсэлерам «Маленькае жыцьцё», які ўвайшоў у шорт-ліст Букераўскай прэміі 2015 году.
Форум