Госьць «Свабоды» — беларускі стэндап-комік Дзьмітрый Нарышкін.
«Галоўнае адрозьненьне беларускага стэндапу ад іншых у тым, што ён бедны, як і ўсё беларускае. Мне падаецца, што мы ўсё яшчэ моцна закамплексаваныя. Калі глядзіш на ўкраінскую сцэну, ён адкрыты, там комікі робяць экспэрымэнты. А ў нас тое, што я называю вывучанай замшэласьцю. Маўляў, а навошта мне выдзяляцца. Нават калі ты намагаешся, то наша грамадзтва скажа — ня лезь. 300 год праз нас ходзяць туды-сюды, таму трошкі падціснуць галаву — гэта ў нас у ДНК», — кажа Нарышкін.
На стрымінгавай плятформе Радыё Свабода VotVot вы можаце паглядзець сольны канцэрт Дзьмітрыя Нарышкіна «90 хвілін свабоды». Гэта паўтары гадзіны дзёрзкай камэдыі. У ёй ёсьць жарты на любую тэму: ад Лукашэнкі і вайсковага бунту Прыгожына да OnlyFans і Варшаўскага прайду.
Форум