Да беларусаў спакваля даходзіць, што там, дзе цяпер Беларусь, Беларусь заўсёды і была, і жылі там заўсёды такія самыя беларусы, як і мы. Нішто не парушыла натуральнае пераемнасьці народу з эпохі ў эпоху. Так яно было, а значыць, так і будзе.
Пра закон аб супрацьдзеяньні хатняму гвалту ў Беларусі я ўжо не мару. Прынамсі, пакуль Лукашэнка застаецца ва ўладзе.
Фраза, якая на працягу апошняга году гучыць практычна ў кожным публічным выступе Лукашэнкі — «Час выбраў нас!».
Чым жывуць, пра што думаюць, чым пераймаюцца і на што спадзяюцца беларусы ў вымушанай эміграцыі. Пра гэта ў новым лісьце да свайго менскага сябра піша Сяргей Дубавец.
Улады Беларусі зноў хвалююцца і кажуць, што трэба стабілізаваць колькасьць насельніцтва. Але перад тым як прыдумляць новы ровар, уладам добра было б зьвярнуць увагу на слана ў пакоі. Бо калі яго ігнараваць, ён патрушчыць і ўсе наступныя ровары.
Стомленыя ад вайны, штодзённага страху, бытавой неўладкаванасьці і прапаганды нянавісьці, людзі чакаюць палітычных перамен.
У сеціве разгарэлася дыскусія вакол таго факту, што ў Вільні на беларускай акцыі ўдзельнікі патапталіся па лукашэнкаўскім чырвона-зялёным сьцягу.
Чым часьцей Лукашэнка запэўнівае ў тым, што ягоныя сыны «наеліся прэзыдэнцтва» і што «нават у страшным сьне ня могуць уявіць сябе на ягоным месцы», тым большая верагоднасьць таго, што менавіта дынастычную перадачу ўлады ён рыхтуе беларусам.
Для нашай будучыні і нашай краіны зьявілася новая пагроза — эротыка. Яшчэ і ў праваслаўны пост. Прынамсі, так лічыць грамадзкая рада маральнасьці пад кіраўніцтвам Расейскай праваслаўнай царквы. Раду абразіў паказ фільму «Эманюэль».
Лукашэнка больш не абяцае беларусам, што неўзабаве сыдзе. Але і гэтыя выбары, і абвешчаная ім «пяцігодка якасьці» могуць стаць для яго апошнімі.
У турэмных «інтэрвію» з палітвязьнямі, паказаных на мінулым тыдні на дзяржаўнай тэлевізіі, у завершаным выглядзе паўстае сутнасьць таго, што называюць лукашызмам. Гэта псыхапатычны сындром.
Ня дай Божа нікому жыць так, як жывуць «дзяржаўныя» дзеці ў Беларусі! Іх становішча абурае нават пракуратуру.
Гістарычныя траўмы колішніх імпэрый не загойваюцца даўжэй, чым многім здаецца.
Чым жывуць, пра што думаюць, чым пераймаюцца і на што спадзяюцца беларусы ў вымушанай эміграцыі?
Савет міністраў вынес новую пастанову, у адпаведнасьці зь якой дзяцей будуць прызнаваць такімі, што знаходзяцца ў сацыяльна небясьпечным становішчы, калі кагосьці зь іх бацькоў караюць па палітычных артыкулах.
На трыццаць першым годзе пры ўладзе, рыхтуючыся да сёмага прэзыдэнцкага тэрміну, Лукашэнка абяцае, што ў наступнай пяцігодцы «зробіць усё, каб краіна назаўжды забыла праблему захаваньня сваёй дзяржаўнасьці».
25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.
Чым большую лічбу «ўсенароднай падтрымкі» агучвае дыктатура падчас чарговых «выбараў», тым бліжэйшым можа быць крах шматгадовай тыраніі.
Якое імя ці якая гістарычная падзея прыцягнуць найбольшую грамадзкую ўвагу ў 2025-м і, магчыма, дадуць назву новаму году? Летась мы найчасьцей згадвалі Васіля Быкава, якому споўнілася 100 гадоў. Выходзілі ягоныя кнігі, успаміны пра яго, агляды жыцьця і творчасьці... А што ў 2025-м?
У гэтыя сьвяты дзясяткі тысяч людзей працягваюць чакаць на волі сваіх палітзьняволеных блізкіх. І ўсім ім вельмі трэба падтрымка.
Калега Андрэй Мальгін піша пра «русский мир» як місію разбурэньня цывілізацыі. Захапіўшы чужую тэрыторыю і чужыя дамы, многія расейскія акупанты чамусьці лічаць патрэбным пакінуць пасьля сябе ганебныя сьляды ў выглядзе загаджанага жытла.
Хто б мог падумаць, што я ледзь не зь цеплынёй буду ўзгадваць часы, калі сілавікі публікавалі прымусовыя відэа з затрыманымі. І не, я не звар’яцела, не пераўтварылася ў пачвару і не палюбіла глядзець на катаваньні.
На працягу некалькіх мінулых тыдняў уражаны сьвет са зьдзіўленьнем назіраў за тым, як Сырыя імкліва перастае быць сфэрай улыву Масквы — бяз колькі-небудзь прыкметнага супраціву з боку апошняй.
Падзеньне дыктатуры Асада ў Сырыі для беларусаў выглядае як увасобленая мэтафара абсалютнай надзеі: дабро заўсёды перамагае і зьяўляюцца шанцы на будучыню. Асабліва з улікам таго, што ў сырыйскай і беларускай сытуацыі шмат падабенства.
Менавіта ў гэты момант на нашых вачах зьяўляюцца цьмяныя абрысы будучых украінска-расейскіх межаў, якія на доўгія гады (а хутчэй за ўсё, на дзесяцігодзьдзі) стануць лініямі, якія падзеляць ня толькі дзьве краіны, але і эўрапейскі кантынэнт.
Ненармальна, што мы апынуліся ў сытуацыі, калі трэба тлумачыць, што і сярод палітычных зьняволеных ёсьць градацыі. Ненармальна, што мы зайздросьцім палітзьняволеным у іншай краіне, бо іх катуюць менш.
Прэзыдэнцкія выбары 2025 году — першыя за мінулыя тры дзесяцігодзьдзі, на якіх у Аляксандра Лукашэнкі няма рэальных супернікаў.
Мае суб’ектыўныя назіраньні за беларускай грамадзянскай супольнасьцю схіляюць да думкі, што беларусам вельмі складана вучыцца дэмакратычным правілам і працэдурам. Чаму?
Пабачыць сваё прозьвішча ў расейскім міліцэйскім вышуку — малая «прыемнасьць». Сам перасьлед — прыкрая дадзенасьць: у Беларусі дыктатура і рэжым шукае ўсіх нязгодных. Але пры чым тут Расея?
Часта чалавеку важна даваць вуду, але ёсць сытуацыі, калі трэба даць рыбу, каб на вуду зьявіліся сілы. І няважна, адбываецца гэта ў Беларусі ці па-за яе межамі.
Ці здольны Лукашэнка захаваць у Беларусі рэпрэсіўны дыктатарскі рэжым у выпадку, калі ў Расеі адбудуцца істотныя палітычныя зьмены?
У сеціве ізноў спрачаюцца пра двумоўе ў Беларусі. Ізноў нараджаюцца пасьлядоўнасьці, якія, папраўдзе, апазыцыі, з мэтай адсунуць «моўнае пытаньне» на другі плян.
Лукашэнку яўна трывожыць тое, што ў сьвеце яго перастаюць успрымаць як самастойную палітычную фігуру, здольную прымаць рашэньні, адрозныя ад тых, якія надыктоўвае Пуцін і якія хоць бы ў драбніцах не супадалі б з рэчышчам расейскай палітыкі.
Праўладныя сацыёлягі зноў даюць Лукашэнку 80% даверу людзей. Але адкуль гэты давер узяўся і чым тлумачыцца?
Чаго асьцерагаецца Лукашэнка, шматкроць паўтараючы свае прэтэнзіі на месца за сталом будучых перамоваў, за якім будзе вырашацца зыход расейска-ўкраінскай вайны? Разважае Віктар Багдзевіч.
«У Беларусі ня дай Божа жанчыну выберуць», — кажа Лукашэнка. І праўда, няма ж нічога страшнейшага для нашай гаротнай краіны за жаночае кіраваньне! Вось ужо дзе бяда...
Расейцы забараняюць браць пад апеку ці ўсынаўляць дзяцей грамадзянам і грамадзянкам тых краін, дзе дазволены трансгендэрны пераход. Сярод такіх краінаў ёсьць і Беларусь.
За мінулыя пяць гадоў беларусы напісалі цэлую паліцу кніг у розных жанрах пра актуальныя падзеі. Гэта не ўспаміны і не расповеды па сьвежых сьлядах, калі «ўсё закончылася». Бо «ўсё працягваецца».
У Беларусі па-ранейшаму як дзяржаўнае сьвята адзначаюць гадавіну расейскай Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 году, а галоўныя вуліцы і плошчы гарадоў і пасёлкаў, як і пры СССР, носяць камуністычныя назвы альбо імёны рэвалюцыянэраў ды расейскіх і савецкіх дзеячаў. Чаму?
Новае слова ў праваабаронцаў, інкамунікада (поўная ізаляцыя ад вонкавага сьвету), насамрэч ня мае дачыненьня да нейкіх навацыяў у турэмнай сыстэме.
Ёсьць такі мэтад барацьбы з фобіямі — маленечкімі порцыямі прывучаць чалавека да таго, чаго ён баіцца. Магчыма, акурат гэтым цяпер займаецца Лукашэнка, акружаючы сябе патэнцыйнымі фэйкавымі кандыдаткамі ў прэзыдэнты.
Магчыма, самае красамоўнае выказваньне Лукашэнкі апошняга часу пра сваю датычнасьць да расейскай агрэсіі супраць Украіны: «Гэта я яшчэ па мінімуму ўцягнуты ў гэты канфлікт. А можна сказаць, увогуле ня ўцягнуты».
Зьяўленьне новага руху квадробэраў (падлеткаў у масках, якія імітуюць рухі жывёлаў) выклікала процілеглую рэакцыю ў Беларусі і Расеі, што сьведчыць пра істотнае адрозьненьне грамадзкай атмасфэры ў дзьвюх краінах «саюзнай дзяржавы».
Прынамсі, мы былі такімі да таго, як рэжым Лукашэнкі зладзіў у краіне дзяржаўны тэрор.
Маючы ў суседзях моцную агрэсіўную імпэрыю, маленькія краіны часам апынаюцца перад незайздросным выбарам паміж кепскім і вельмі кепскім варыянтамі ўласнай будучыні.
На паседжаньні Рэспубліканскай рады ў гістарычнай палітыцы (на чале з кіраўніком адміністрацыі Лукашэнкі Дзьмітрыем Крутым) паставілі задачу ўзмацніць кантроль за гістарычнымі кнігамі, каб выключыць з ужытку «экстрэмісцкую» літаратуру.
Загрузіць яшчэ