Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кандыдатаў за ўчарашнюю акцыю пакуль не пакаралі


Ніякіх санкцыяў у дачыненьні да кандыдатаў у прэзыдэнты, якія арганізавалі сустрэчу з выбарцамі 24 лістапада на Кастрычніцкай плошчы Менску, пакуль няма.

Акцыя праводзілася ў знак пратэсту супраць удзелу Аляксандра Лукашэнкі ў чарговых прэзыдэнцкіх выбарах і была прымеркавана да 14-й гадавіны канстытуцыйнага рэфэрэндуму. Мерапрыемства прайшло ў фармаце сустрэчы з выбарцамі кандыдатаў у прэзыдэнты Віталя Рымашэўскага, Мікалая Статкевіча і Ўладзімера Някляева.

Кастрычніцкая плошча Менску не адносіцца да месцаў, дзе дазволена агітаваць за кандыдатаў у прэзыдэнты. За публічныя заклікі прыйсьці на плошчу, зьвернутыя да выбарцаў, Рымашэўскі і Статкевіч атрымалі афіцыйныя папярэджаньні Генэральнай пракуратуры, іх могуць пазбавіць кандыдацкага статусу.

Як паведаміў БелаПАН давераная асоба Віталя Рымашэўскага Павал Севярынец, санкцыі ў дачыненьні да Рымашэўскага за правядзеньне гэтай акцыі Цэнтравыбаркам будзе абмяркоўваць 30 лістапада.

"Нашай прадстаўніцы ў ЦВК Тацьцяне Шапуцьцы прыйшла тэлеграма аб тым, што яна выкліканая на гэтае пасяджэньне. Таксама там будзе прысутнічаць і Рымашэўскі", — паведаміў Севярынец.

Яшчэ адзін кандыдат і арганізатар акцыі 24 лістапада Мікалай Статкевіч заявіў, што ніякага папярэджаньні пракуратуры ён не атрымліваў:

"Усе пісалі пра тое, што папярэджаньне мне вынесена. Але афіцыйна гэтага папярэджаньня ў мяне на руках няма. Прыходзілі нейкія людзі, спрабавалі мне ўсунуць нейкія паперкі... У мяне сваіх паперак хапае, навошта мне яшчэ адна".

Па словах Статкевіча, пакуль ніякіх санкцый да яго ўжыта не было.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG