Міліцыя Менску завяршыла праверку заявы аб фальсыфікацыі выбараў у Палату прадстаўнікоў 2008 году па акрузе, дзе балятаваўся лідэр АГП Анатоль Лябедзька. Сьведкам па гэтай справе выступіў былы міліцыянт Мікалай Казлоў, які засьведчыў, што ў ноч пасьля датэрміновага галасаваньня сябры ўчастковай камісіі займаліся падменам бюлетэняў.
Маёр міліцыі Максім Зінчанка паведаміў «Свабодзе», што праверка заявы Анатоля Лябедзькі аб фальсыфікацыі ў часе выбараў 2008 года завершаная, але пра яе вынікі нічога не сказаў.
«Праверку так, скончыў. Пра вынік паведамлена заяўніку. Можаце самі спытаць у Анатоля Лябедзькі».
Спадар Лябедзька распавёў, што вынікі праверкі яму ў рукі яшчэ ня трапілі, але ён не сумняваецца, што «фальсыфікацыі ня знойдуць». Яшчэ праз гадзіну палітык паведаміў: дамоў з поштай прынесьлі ліст за подпісам начальніка гарадзкой міліцыі Фармагея. Вынік супадае з прагнозам.
Лябедзька: «„Доказаў, якія б пацьвярджалі вашу інфармацыю, ня знойдзена“. Кропка. Зараз падумаем, што будзем рабіць. Магчыма, правядзем прэсавую канфэрэнцыю каля ГУУС».
Лідэр АГП Анатоль Лябедзька ў 2008 годзе балятаваўся ў Нацыянальны сход па 105-й Старавіленскай акрузе і паводле афіцыйных вынікаў выбары прайграў. Мікалай Казлоў, тады маёр міліцыі з Цэнтральнага райадзелу, падчас датэрміновых выбараў ахоўваў выбарчую скрыню на 463-м выбарчым участку і на свае вочы бачыў, як сябры ўчастковай камісіі падкідвалі ў скрыню бюлетэні. На наступны дзень Мікалай Казлоў напісаў рапарт пра ўбачанае, але праверкі рапарту гэтак і не дачакаўся. Тым часам на міліцыянта пачалі ціснуць, за ім усталявалі тайнае назіраньне, і ў выніку спадар Казлоў мусіў сысьці са службы.
Сёлета ў кастрычніку Мікалай Казлоў пацьвердзіў журналістам, што бачыў, як падчас датэрміновага галасаваньня ідзе фальсыфікацыя. Анатоль Лябедзька па гэтым факце напісаў заяву ў пракуратуру, якую адправілі для праверкі ў менскую гарадзкую міліцыю. Мікалай Казлоў асабліва абураецца, што правяраць заяву пацярпелага Лябедзькі даручылі міліцыянту Зінчанку, што зьяўляецца падначаленым Максіма Грышчанкі. Менавіта Грышчанку Казлоў дакладаў пра фальсыфікацыі ў 2008 годзе.
«Зінчанка праводзіў праверку, а ён ёсьць падначаленым у Грышчанкі, які быў тады намесьнікам начальніка Цэнтральнага РУУС. Гэта Грышчанка сказаў мне аддаць ключы і фактычна загадаў, каб я нічога не рабіў адносна таго, што ўбачыў фальсыфікацыі. Таму я лічу такую праверку зьдзекам. Меркаваў, што ўсё будзе крыху сур’ёзьней».
На мінулым тыдні Мікалай Казлоў падчас праверкі распавёў міліцыянту Максіму Зінчанку пра тое, што бачыў, як на выбарчым участку сябры ўчастковай камісіі падкідвалі ў выбарчую скрыню бюлетэні. Прычынаў, паводле якіх гэтыя паказаньні не былі ўлічаныя, Мікалай Казлоў ня ведае. Паводле Мікалая Казлова, вінаватых, прозьвішчы якіх вядомыя, трэба было прыцягваць да крымінальнай адказнасьці. Былы міліцыянт кажа, што тыя ж людзі зараз зноў працуюць ва ўчастковай камісіі, і не выключае, што яны зноў могуць зрабіць фальсыфікацыю.

Я лічу такую праверку зьдзекам. Меркаваў, што ўсё будзе крыху сур’ёзьней.