Напярэдадні заўтрашняга 80-годзьдзя славутага беларускага пісьменьніка віцебскія ўлады і сябры праўладнага СПБ усклалі кветкі да помніка Караткевічу. На тое, што ён даўно вымагае рэстаўрацыі, чыноўнікі зноў не зьвярнулі ўвагі. Адрамантаваць помнік хаця б да юбілею ніхто не парупіўся.
Помнік Уладзімеру Караткевічу стаіць недалёка ад плошчы Леніна, побач месьціцца музэй партызанскага камандзіра Міная Шмырова. Якраз перад 3 ліпеня тэрыторыю вакол музэю добраўпарадкавалі і нават зрабілі вулічную экспазыцыю — збудавалі некалькі бліндажоў і расставілі вайсковую тэхніку.
У той частцы паркавага масіву, якая цяпер завецца Парк партызанскай славы і на тэрыторыі якой апынуўся помнік пісьменьніку, улетку паклалі плітку і зрабілі клюмбы. А вось да помніка Караткевічу справа так і не дайшла, хаця яшчэ летась грамадзкасьць горада зьвяртала ўвагу ўладаў на тое, што жалезныя дэталі канструкцыі дэфармаваліся, і што паступова псуецца і сама скульптурная выява, і гранітны пастамэнт.
Летась яшчэ былі спадзяваньні, што помнік знакамітаму пісьменьніку адрамантуюць хаця б да юбілею. Аднак улады абмежаваліся тым, што дзяжурным чынам усклалі кветкі.