З аршанскімі выбарцамі 27 лістапада сустрэліся адразу два кандыдаты на прэзыдэнта. Уладзімер Някляеў правёў сустрэчу ў Доме культуры інвалідаў зроку, на якую сабраліся каля 200 чалавек. Яраслаў Раманчук сустракаўся з выбарцамі ў залі мастацкай школы.
Прыехаўшы ў Воршу, Уладзімер Някляеў скіраваўся да помніка Ўладзімеру Караткевічу і ўсклаў кветкі. Гэтымі днямі ў Воршы адзначаюць 80-годзьдзе Караткевіча, пісьменьніка-земляка, а спадар Някляеў ведаў яго асабіста. Кандыдат на прэзыдэнта наведаў таксама і музэй Уладзімера Караткевіча.
Перад сходам ахвотным раздавалі кнігі Уладзімера Някляева і паветіраныя балёнікі з лягатыпам кампаніі «Гавары праўду!». Сустрэчу з выбаршчыкамі Уладзімер Някляеў пачаў нетрадыцыйна: ня стаў распавядаць пра сябе, а адразу ўступіў у размову з тымі, хто падрыхтаваў да яго пытаньні.
У залі было шмат пэнсыянэраў, якія пыталіся пра адносіны Уладзімера Някляева да Аляксандра Лукашэнкі, і ці возьме кандыдат у выпадку свайго абраньня лепшае з досьведу працы дзейнага прэзыдэнта краіны. Некалькі пытаньняў было пра вяртаньне ў шырокі ўжытак беларускай мовы і нацыянальнай сымболікі. Паводле Ўладзімера Някляева, лепшае ад свайго папярэдніка новаабараны прэзыдэнт узяць мусіць, але зь цяперашняй палітыкай Аляксандра Лукашэнкі ён ня згодны: палітычная адасобленасьць ад Расеі і Эўропы не нясе карысьці разьвіцьцю краіны, а што да эканамічных ды сацыяльных праблем, то яны падлягаюць неадкладнаму вырашэньню, бо Беларусь стаіць на мяжы краху праз запазычанасьці за крэдыты.
Уладзімер Някляеў казаў пра неабходнасьць дзяржаўнай падтрымкі маладых сем’яў, прыватызацыі як асновы эканомікі, пра тое, што неабходна актыўна выкарыстоўваць геаграфічнае становішча Беларусі — «трынзытнай» краіны.
На сустрэчы з Уладзімерам Някляевым прысутнічалі ідэалягічныя работнікі мясцовых прадпрыемстваў, першы сакратар гарадзкой арганізацыі БРСМ, сябар гарадзкой тэрытарыяльнай камісіі Сяргей Воранаў. Але ў гарачыя спрэчкі з кандыдатам яны не ўступалі, пытаньні паступалі ў асноўным ад шараговых аршанцаў, якія ў бальшыні бачылі выступ Някляева па тэлебачаньні, а цяпер вырашылі паглядзець «ужывую».
Напрыканцы Ўладзімер Някляеў заклікаў жыхароў Воршы не хадзіць на датэрміновае галасаваньне, дадаўшы «Я іду на прэзыдэнцкія выбары, каб у Беларусі адбыліся перамены».
Сустрэча зь Яраславам Раманчуком распачалася якраз тады, калі сустрэча з Уладзімерам Някляевым толькі скончылася. Многія з тых, хто прысутнічаў на перашым сходзе, вырашылі праехаць і на другі — сустрэца зь іншым кандыдатам на прэзыдэнта. Але даехаць да пачатку пасьпелі ня ўсе, і сустрэча ў дзіцячай школе мастацтваў распачалася тады, калі ў актавай залі было ўсяго некалькі дзясяткаў чалавек.
Яраслаў Раманчуук таксама распавядаў няшмат пра сябе самога, і амаль увесь свой выступ прысьвяціў эканамічнаму агляду сытуацыі ў краіне і падзяліўся сваімі меркаваньнямі неабходных пераўтварэньняў. Зь мікрафонам у руках ён хадзіў па залі, запрашаючы выбаршчыкаў да дыялёгу.
Кандыдат гаварыў пра неабходнасьць барацьбы са схаваным і яўным беспрацоўем, і гэта знаходзіла жывы водгук слухачоў: у Воршы гэтая праблема такая ж надзёная, як і нізкія заробкі на прамысловых прадпрыемствах.
Прысутныя на сустрэчы і самі шмат распавядалі пра ўласныя праблемы. У залі былі і моладзь, і пэнсіянэры, і людзі сярэдняга веку. Рэплік пра тое, што ў Беларусі зараз добрае жыцьцё, і зьмены ўлады ня трэба, з залі чуваць не было.