Аўтары фільму «Адзін з нас» асэнсоўваюць, кім сёньня зьяўляецца Сяргей Ціханоўскі для беларусаў, якое месца ён займае як у грамадзкай сьвядомасьці ў цэлым, так і ў сьвядомасьці звычайных людзей, і чаму беларускія ўлады так баяцца Ціханоўскага.
Адвакатка Сяргея Ціханоўскага Натальля Мацкевіч, пры ўдзеле якой здымалі «Адзін з нас», лічыць, што гэты фільм — адзін са сродкаў абароны.
«Любы чалавек, асабліва такая яркая асоба, як Ціханоўскі, заслугоўвае таго, каб на яго навесьці гэтую кругавую лямпу і падсьвяціць значнасьць гэтай асобы. Тым больш падзеі 2020 году былі сапраўды падзеямі, бо яны мелі эфэкт на жыцьцё кожнага з нас і на гістарычную пэрспэктыву. Маё меркаваньне як адваката — такія творы зьяўляюцца выказваньнем, зваротам да грамадзкай думкі, а празь яе — на тых, хто можа паўплываць на прыняцьце рашэньняў і на дзеяньні рэжыму», — казала Наталья Мацкевіч Свабодзе.
Паглядзець фільм «Адзін з нас» можна тут:
29 траўня 2020 году за Сяргеем Ціханоўскім зачыніліся дзьверы турэмнай камэры. З таго часу, амаль пяць гадоў, ён застаецца ў зьняволеньні. Вялізны «сталінскі» тэрмін, які яму прысудзілі (19 з паловай гадоў), разам з поўнай інфармацыйнай ізаляцыяй паплечнікі Ціханоўскага ацэньваюць як спробу беларускіх уладаў сьцерці з грамадзкай сьвядомасьці сам факт ягонага існаваньня.
Форум