Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША ўвялі блякавальныя санкцыі супраць двух найбуйнейшых расейскіх экспартэраў нафты


Злучаныя Штаты ўвялі блякавальныя санкцыі супраць двух найбуйнейшых расейскіх экспартэраў нафты — кампаній «Газпромнефть» і «Сургутнефтегаз».

Пад блякавальныя санкцыі трапіў старшыня праўленьня кампаніі «Газпромнефть» Аляксандар Дзюкаў, а таксама дзьве найбуйнейшыя страхавыя кампаніі — «АльфаСтрахование» і «Ингосстрах». Пад абмежаваньні таксама трапіла расейска-сэрбская кампанія «Нафтавая індустрыя Сэрбіі», 56,15% якой належаць «Газпромнефти» і «Газпрому».

У новым санкцыйным сьпісе 37 чалавек, у тым ліку: сын заснавальніка «Лукойла» Вагіта Алякперава Юсуф, кіраўнік «Зарубежнефти» Сяргей Кудрашоў, кіраўнік «Башнефти» Ўладзімір Чарноў, кіраўнік «Татнефти» Наіль Маганаў, гендырэктар «Росатома» Аляксей Ліхач.

З усімі імі, а таксама зь дзясяткамі іншых кампаній, цяпер забаронена мець фінансавыя адносіны з выкарыстаньнем даляра або амэрыканскай фінансавай сыстэмы.

Санкцыі пашыраныя і на найбуйнейшую расейскую суднаходную кампанію «Совкомфлот». Пад абмежаваньні трапілі 183 танкеры пад сьцягамі розных краін, якія, як мяркуецца, перавозяць расейскую нафту і нафтапрадукты, парушаючы санкцыі заходніх краін.

Пад санкцыйнымі абмежаваньнямі — трэйдэры, кампаніі-пасярэднікі і парты. Акрамя расейскіх кампаній, пад санкцыі трапілі 9 кампаній з ААЭ і Ганконгу. На фоне чаканьняў сёньняшняга санкцыйнага сьпісу нафта на сусьветных рынках падаражэла на 3%, адзначае агенцтва Reuters.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG