Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Мак.Бай». Што зьмянілася ў сетцы былых рэстаранаў McDonald’s у Беларусі


Зачынены рэстаран McDonald's у Менску. Архіўнае фота
Зачынены рэстаран McDonald's у Менску. Архіўнае фота

У кампаніі, якая кіруе сеткай былых рэстаранаў McDonald’s у Беларусі, зьмянілася назва.

Гэта вынікае з дадзеных Адзінага дзяржрэгістру юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў (АДР). «Люстэрка» расказала, што яшчэ зьмянілася для былой сеткі вядомага фастфуду.

Што змянілася ў сетцы фастфуду

Рэстаранамі сеткі Mak.by (былы McDonald’s) кіравала кампанія «КСБ Віктары Рэстараны». Летась у сьнежні яна афіцыйна зьмяніла сваю назву на «Мак.Бай», вынікае з АДР.

Аднак уладальнікі сеткі фастфуду не зьмяніліся. «Мак.Бай» усё яшчэ належыць іншай фірме «Кволіті Фуд». Ёй, у сваю чаргу, валодаюць бізнэсмэн малочнай галіны Аляксей Саўчук і прадпрымальніца, якая шмат гадоў кіруе сеткай McDonald’s, Вікторыя Данько.

Раней праз сынгапурскую кампанію сеткай валодаў бізнэсовец з Казахстану Кайрат Баранбаеў і дырэктар сеткі рэстаранаў у Беларусі Вікторыя Данько. Аднак у 2024 фірму выкупіў Саўчук.

Цяпер у сетцы значацца 26 рэстаранаў хуткага абслугоўваньня. Увосень мінулага году з гандлёвага рэестру былі выключаныя два яе пункты — на вуліцы Сурганава і Лагойскім тракце ў Менску. Тады ж адкрыўся яе рэстаран на вуліцы Пятра Мсьціслаўца ў Менску.

Што адбылося з McDonald’s

11 лістапада 2022 году, пасьля пачатку поўнамаштабнай вайны Расеі супраць Украіны пры падтрымцы ўладаў Беларусі, стала вядома, што McDonald’s пакідае беларускі рынак. Яго месца зьбіралася заняць расейская сетка фастфуду «Вкусно и точка». Але ў лістападзе 2022 года Аляксандар Лукашэнка заявіў, што ягонае месца павінны заняць беларускія прадпрыемствы і вытворцы. У красавіку 2023 года кампанія «КСБ Віктары Рэстараны» падала заяўку на рэгістрацыю новага таварнага знаку, пасьля чаго сетка рэстаранаў хуткага харчаваньня зьмяніла назву на «Mak.by».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG