Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Румыніі адбываюцца новыя пратэсты супраць скасаваньня вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў


Дэманстрацыя ў Бухарэсьце 12 студзеня 2025
Дэманстрацыя ў Бухарэсьце 12 студзеня 2025

Тысячы людзей выйшлі 12 студзеня ў сталіцы Румыніі, Бухарэсьце, на пратэст супраць скасаваньня вынікаў першага туру прэзыдэнцкіх выбараў у сьнежні.

У першым туры выбараў найбольш галасоў набраў прарасейскі кандыдат Кэлін Джарджэску. Аднак Канстытуцыйны суд краіны скасаваў вынікі за два дні да меркаванага другога туру выбараў у сувязі з абвінавачаньнямі ва ўмяшаньні Расеі ў выбарчы працэс. Сёлета маюць адбыцца новыя выбары.

Удзельнікі пратэсту трымалі румынскія сьцягі і праваслаўныя іконы і патрабавалі, каб суд адмяніў сваё рашэньне. Яны таксама заклікалі да адстаўкі цяперашняга прэзыдэнта Кляўса Яганіса, чый тэрмін скончыўся 21 сьнежня 2024 году, але які застаецца на пасадзе да новых выбараў.

Дэманстрацыя была мірнай, хоць і заблякавала рух транспарту. Паліцыя паведаміла, што затрымала трох чалавек, якія мелі «нажы і іншыя забароненыя прадметы».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG