Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік ураду Расеі ўзнагародзіў беларускую прапагандыстку. Яна была замяшаная ў скандалы ў Літве і Ўкраіне


Ксенія Лебедзева
Ксенія Лебедзева

Сёньня прэм’ер-міністар Расеі Міхаіл Мішусцін ўручыў прэміі ураду Расеі за 2024 год у галіне сродкаў масавай інфармацыі. Адной з узнагароджаных была супрацоўніца беларускай дзяржаўнай тэлевізіі Ксенія Лебедзева.

Ладная частка ляўрэатаў была адзначаная за асьвятленьне падзеяў расейскай вайны супраць Украіны і жыцьця на акупаваных Расеяй тэрыторыях Украіны. Некаторыя ўзнагароджаныя — ураджэнцы і жыхары гэтых рэгіёнаў Украіны.

За падобную ж прадукцыю была адзначаная і Лебедзева, нагодай для атрыманьня ёй прэміі стала зьнятая ёй стужка «Марыюпаль».

Летась у Літве да 11 гадоў зьняволеньня за шпіянаж на карысьць Беларусі быў асуджаны юрыст Мантас Данелюс. Яго абвінавацілі ў ўборы інфармацыі для беларускіх спэцслужбаў. паводле абвінавачаньня, каналам перадачы інфармацыі была менавіта Лебедзева.

А Служба бясьпекі Ўкраіны ў сьнежні 2024 году апублікавалі перапіску Лебедзевай і арганізатара каналу для ўхілістаў ад мабілізацыі ва Ўкраіне. У СБУ заявілі, што ўраджэнец Жытомірскай вобласьці, якога затрымалі за арганізацыю каналу для ўкраінскіх уцекачоў ад мабілізацыі і які даваў інтэрвію Лебедзевай, супрацоўнічаў з Фэдэральнай службай бясьпекі Расеі і пасьля ўцёкаў у Беларусь плянаваў выехаць у Расею.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG