Удзельнікі акцыі трымалі плякаты і скандавалі лёзунгі са словамі незадаволенасьці ў адрас кіраўніка славацкага ўраду, піша Reuters.
10 студзеня Робэрт Фіца паведаміў, што Пуцін паабяцаў яму знайсьці альтэрнатыўныя спосабы паставак газу ў Славакію.
Арганізатары акцыі пратэсту ў Браціславе падлічылі, што пратэставалі 15 тысячаў чалавек.
У сьнежні 2024 году Фіца прыехаў у Маскву, каб абмеркаваць з Уладзімірам Пуціным пастаўкі расейскага газу ў Славаччыну ў сувязі з плянамі Ўкраіны спыніць яго транзыт.
З 1 студзеня 2025 году Ўкраіна спыніла транзыт расейскага газу ў Эўропу праз сваю тэрыторыю. Фіца заявіў, што спыненьне паставак абыдзецца Славакіі прыкладна ў 1, 5 млрд эўра ў выглядзе страчаных збораў за транзытныя плыні, якія ідуць далей у Эўропу. Ён прыгразіў Украіне прыняць меры ў адказ, сярод якіх называў скарачэньне гуманітарнай дапамогі Кіеву, спыненьне падтрымкі ўкраінскіх уцекачоў у Славакіі і спыненьне экстраных паставак электраэнергіі ва Ўкраіну.
З моманту прыходу да ўлады ў 2023 годзе Робэрт Фіца зьмяніў зьнешнюю палітыку Славакіі, якая ўваходзіць у склад Эўразьвязу і NATO, умацоўваючы адносіны з Расеяй і адмовіўшыся ад наданьня ваеннай дапамогі Ўкраіне.
Форум