Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Намесьнік кіраўніка МЗС Беларусі сустрэўся з палітыкам, якога КДБ уключыла ў сьпіс датычных да тэрарызму


Сяргей Лукашэвіч (зьлева) і Шэр Мухамад Абас Станікзай. Фота з сайту афганскага МЗС
Сяргей Лукашэвіч (зьлева) і Шэр Мухамад Абас Станікзай. Фота з сайту афганскага МЗС

Першы намесьнік міністра замежных спраў Сяргей Лукашэвіч сустрэўся ў Кабуле з намесьнікам кіраўніка МЗС Афганістану, прадстаўніком руху «Талібан», які кіруе ў гэтай краіне, Шэрам Мухамадам Абасам Станікзаем.

«На сустрэчы абмяркоўваліся эканамічная і палітычная супольнасьць і іншае супрацоўніцтва паміж Афганістанам і Беларусьсю», — гаворыцца ў паведамленьні афганскага зьнешнепалітычнага ведамства.

Станікзай, як заяўляецца, назваў візыт беларускага дыплямата «добрым пачаткам доўгатэрміновага супрацоўніцтва».

Паводле паведамленьня, Лукашэвіч на сустрэчы падкрэсьліў намер ўраду Беларусі «закласьці аснову супрацоўніцтва з Афганістанам у розных галінах».

Міністэрства замежных спраў Беларусі пра візыт Лукашэвіча ў Аўганістан не паведамляла.

Партал reform.news зьвярнуў увагу на тое, што Станікзай уключаны Камітэтам дзяржаўнай бясьпекі Беларусі ў сьпіс «асобаў, якія маюць дачыненьне да тэрарыстычнай дзейнасьці».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG