У Беларусі уводзяць зьмены ў працы бюджэтнікаў: дзяржаўным арганізацыям дазволілі скарачаць штат і даплочваць работнікам за дадатковую нагрузку.
Нягледзячы на рост цэнаў у кастрычніку, інфляцыя ў Беларусі застаецца «дастаткова нізкай» ва ўмовах спажывецкага попыту і росту выдаткаў, які склаўся ў эканоміцы краіны, заявіў старшы навуковы супрацоўнік дасьледчага цэнтру BEROC Анатоль Харытончык.
У сталіцы Беларусі банкруцяцца два буйныя забудоўнікі — кампаніі «Захадінвестбуд» і «Дана Астра».
20 лістапада ўрад Нямеччыны абвясьціў пра новы пакет ваеннай дапамогі Ўкраіне.
20 лістапада таргі на Беларускай валютна-фондавай біржы прынесьлі чарговае гістарычнае павышэньне курсу даляра ЗША адносна рубля. Пятае запар.
19 лістапада таргі на Беларускай валютна-фондавай біржы прынесьлі чарговае гістарычнае павышэньне курсу даляра ЗША адносна рубля. Новы курс амэрыканскага даляра складае 3,3937 беларускага рубля. Што гэта азначае для людзей у Беларусі, якія па даўняй традыцыі частку заробкаў мяняюць на даляры?
19 лістапада таргі на Беларускай валютна-фондавай біржы прынесьлі чарговае гістарычнае павышэньне курсу даляра ЗША адносна рубля.
Пра спад больш як на 5 адсоткаў сьведчыць статыстыка за 10 месяцаў 2024 году.
З 1 студзеня 2025 году ў Беларусі на 2 рублі вырасьце базавая велічыня — да 42 рублёў. У выніку гэтага павялічацца памеры шэрагу выплатаў — штрафаў, збораў і стыпэндыяў.
Курс даляра ЗША ў выніку біржавых таргоў 18 лістапада пабіў папярэдні рэкорд і вырас да 3,3899 беларускага рубля.
Сярэднія працэнтныя стаўкі па крэдытах беларускіх банкаў (без уліку міжбанкаўскіх крэдытаў) за дзесяць месяцаў 2024 году вырасьлі з 9,63% да 10,25%.
Эўракамісія аштрафавала кампанію Meta Platforms на 797,72 мільёна эўра (840,24 мільёна даляраў) за практыку, якую ў ЭЗ назвалі нядобрасумленнай і выгаднай сэрвісу Facebook Marketplace.
За аграсядзібу на трох чалавек на навагоднія сьвяты просяць каля 2200 рублёў, за сьвята ў рэстарацыі — каля 400. Расказваем пра сёлетнія навагоднія цэны ў Беларусі.
Старшая навуковая супрацоўніца дасьледчага цэнтру Beroc Анастасія Лузгіна аналізуе, якія прычыны ўплываюць на падзеньне курсу беларускага рубля, і тлумачыць, чаму налета ня варта чакаць істотнага эканамічнага росту.
Цэны на плодаагароднінную прадукцыю (сэзонныя тавары) ў Беларусі ў кастрычніку вырасьлі на 11% (у верасьні — 14,9%, жніўні — на 18,9%), вынікае з апублікаванага Нацыянальным банкам Беларусі агляду інфляцыйных працэсаў, піша «Позірк».
14 лістапада амэрыканская і кітайская валюты зноў падаражэлі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы.
У студзені — верасьні 2024 году рэнтабэльнасьць рэалізаванай беларускімі прадпрыемствамі прадукцыі склала 7,8% — на 1,2 працэнтнага пункта менш, чым за дзевяць месяцаў 2023 году (9%), вынікае з праведзенага «Позіркам» аналізу зьвестак Нацыянальнага статыстычнага камітэту.
У студзені–верасьні 2024 году замежныя інвэстары ўклалі ў рэальны сэктар эканомікі Беларусі 5,4 млрд даляраў.
Улады Беларусі прапрацоўваюць магчымасьць павялічыць падатковую нагрузку ў краіне. Сярод іншага, плянуюць скасаваць падатковыя льготы для дывідэндаў.
Рашэньне аб ліквідацыі ўласьнік фірмы прыняў 6 лістапада. Кампанія працавала на беларускім рынку з 1994 году.
Паводле зьвестак Белстату, найбольш за год падаражэў аліўкавы алей — на 63,5%, за ім — бульба (на 62%).
У Беларусі Літва працягвае купляць адзеньне, мэблю, садавіну, гародніну і арэхі.
Дасьледчы цэнтар BEROC прадставіў чарговую штоквартальную справаздачу. Паводле супрацоўніка цэнтру Анатоля Харытончыка, базавым сцэнаром для беларускай эканомікі ў 2025 годзе зьяўляецца павольнае астываньне, то бок зьніжэньне тэмпаў росту ВУП і невялікі рост інфляцыі.
Улады Беларусі былі абвясьцілі 2024-ы «Годам якасьці».
Андрэй Рыбакоў на мінулым тыдні замяніў на пасадзе былога кіраўніка дзяржаўнага прадпрыемства Івана Галаватага.
Прычына — скарачэньне дзяржаўнага субсыдаваньня.
Прызначаючы новага дырэктара «Беларуськалія» на гэтым тыдні, Аляксандр Лукашэнка прапанаваў яму правесьці перамовы з вытворцамі калійных угнаеньняў, каб зьнізіць здабычу калію.
Выступаючы на «Дажынках» Віцебскай вобласьці ў Полацку, Аляксандар Лукашэнка назваў авантурай спробы вырошчваць збожжа паўночней за Полацак і Віцебск. У Віцебскай вобласьці сёлетняя ўраджайнасьць — 22,5 ц/га.
Апошняя крама зачынілася ў сталіцы краіны.
Багацьце заснавальніка кампаніі Tesla Ілана Маска, найбагацейшага ў сьвеце чалавека, вырасла на 26,5 мільярда даляраў 6 лістапада, пасьля перамогі на прэзыдэнцкіх выбарах у ЗША Дональда Трампа.
Сейм Літвы прыняў папраўкі ў закон, якія забараняюць пастаўшчыкам зь Беларусі ўдзельнічаць у дзяржаўных закупках у сфэрах абароны, бясьпекі, воднай гаспадаркі, энэргетыкі, транспарту і паштовых паслуг.
Распрацоўнік рашэньняў для карпаратыўнай кібэрбясьпекі, ізраільская кампанія Check Point Software Technologies ліквідуе сваю беларускую кампанію, офіс якой працаваў у Беларусі з 2004 году.
Аб загараньні ў Ленінградзкай вобласьці аўтобуса МАЗ паведаміла прэсавая служба Міністэрства па надзвычайных сытуацыях Расеі.
Гэта адбылося пасьля ўзмацненьня жорсткасьці правілаў экспартнага кантролю, зьвязанага з магчымасьцю выкарыстоўваць станкі ў ваенных мэтах.
Аляксандар Лукашэнка прыдумаў новую схему, каб павялічыць рэнтабэльнасьць беларускага прадпрыемства.
Каля 10 тысяч пэнсіянэраў могуць вярнуцца на рынак працы пасьля зьняцьця абмежаваньняў памеру пэнсій для тых, хто працуе.
У Расеі са сьнежня 2023 году масла падаражэла на 25,7 адсотка, павелічэньне цэн выклікала выпадкі крадзяжоў масла ў крамах.
Беларусы расказалі Свабодзе, чаго ім не хапае з тавараў пасьля ўвядзеньня санкцый. Заходнія тавары яшчэ можна набыць, але яны сталі даражэйшыя, а выбар меншы. Скараціўся рынак заходніх аўтамабіляў, падаражэлі пампэрсы, кава, шакаляд.
Паглядзелі, якія зьмены чакаюць беларусаў у лістападзе.
Цана рынку невядомая. Раней яго ўжо выстаўлялі на продаж, каб сплаціць пазыкі перад крэдыторамі, але безвынікова.
Старшы навуковы супрацоўнік дасьледчага цэнтру BEROC, эканаміст Зьміцер Крук канстатуе, што эканамічны рост адбываецца насуперак доўгатэрміновай эканамічнай лёгіцы, і заяўляе, што эканамічныя матывы — адзін з тых чыньнікаў, якія паўплывалі на дату прызначэньня выбараў.
Суб’екты малога і сярэдняга бізнэсу нясуць страты ад дзейнай сыстэмы рэгуляваньня цэнаў, заявіў старшыня Менскага сталічнага зьвязу прадпрымальнікаў і працадаўцаў Віктар Маргелаў на прэс-канфэрэнцыі ў Менску 30 кастрычніка.
Указ пра гэта падпісаны 29 кастрычніка.
Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі ў 2025 годзе, нягледзячы на тое, што яны ня будуць свабодным волевыяўленьнем беларускага народу, — зручны час для заключэньня пагадненьня паміж рэжымам Лукашэнкі і Захадам.
Удзельная вага стратных арганізацыяў ва ўсіх абласьцях Беларусі перавысіла 10%.
У Нямеччыне зачыняць сама меней тры заводы аўтабудаўнічага канцэрну Volkswagen. Вытворчая рада Volkswagen абвясьціла пра намер кіраўніцтва канцэрну скараціць дзясяткі тысяч працоўных месцаў, піша DW.
На 1 кастрычніка 2024 году ў гадавым выражэньні колькасьць індывідуальных прадпрымальнікаў зьменшылася ва ўсіх рэгіёнах Беларусі і ў Менску, сьведчыць праведзены «Позіркам» аналіз зьвестак Белстату.
Найбуйнейшы ў Польшчы незалежны тэлеканал TVN прысьвяціў беларускаму бізнэсоўцу, якога зьвязваюць з атачэньнем Лукашэнкі, цэлы рэпартаж «Чалавек Лукашэнкі ў Варшаве».
Сёньня ў літоўскім горадзе Цяльшай быў уключаны сынхронны кампэнсатар — прылада, якая забясьпечвае незалежную працу электрасыстэмы Літвы.
Шэраг банкаў, якія працуюць у Беларусі, зьмянілі некаторыя правілы і прадставілі новыя магчымасьці для кліентаў, сьведчыць праведзены «Позіркам» маніторынг іх паведамленьняў.
Загрузіць яшчэ