Гэты паказьнік на 10% меншы, чым было за тры кварталы 2023-га (6 млрд). Пра тое сьведчаць зьвесткі Нацыянальнага статыстычнага камітэту.
Асноўнымі ўкладальнікамі былі рэзыдэнты Расеі, на долю якіх прыпала 69,7% усіх укладаньняў (за аналягічны пэрыяд 2023-га — 63,1%), Кіпру — 7,8% (16,7%), ААЭ — 6,8% (год таму гэтую краіну Белстат у справаздачы ня згадваў, піша агенцтва «Позірк»).
Прамыя замежныя інвэстыцыі склалі 4 млрд даляраў (4,5 млрд; -11,1%).
У сваю чаргу Беларусь інвэставала за мяжу 3,6 млрд даляраў (4,4 млрд; -18,2%), у асноўным у Расею — 90,2% ад агульнага аб’ёму ўкладаньняў (92,4%).
На долю прамых замежных інвэстыцый за мяжу прыпала 79,9% (80,9%).
У першым квартале 2024 году замежныя інвэстары ўклалі 2,8 млрд даляраў (3 млрд; -6,7%), у другім — 4,1 млрд (4,5 млрд; -8,9%).
За 2023 год у рэальны сэктар эканомікі Беларусі замежныя інвэстары ўклалі 7,7 млрд даляраў (у 2022-м — 7 млрд; +10%), паступленьне прамых замежных інвэстыцый — 5,8 млрд даляраў (6 млрд; -3,3%).
Форум