Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады скасавалі абмежаваньне пэнсій для пэнсіянэраў, якія працуюць


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Указ пра гэта падпісаны 29 кастрычніка.

29 кастрычніка Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ «Аб сацыяльнай падтрымцы». Ён прадугледжвае скасаваньне абмежаваньняў на памер пэнсіі для пэнсіянэраў, якія працягваюць працаваць. Такая мера дазволіць «падвысіць эфэктыўнасьць выкарыстаньня на рынку працы асобаў пэнсійнага ўзросту», напісала прэс-служба Лукашэнкі.

Указ вызначае далейшае зьніжэньне страхавога стажу з 10 да 5 гадоў маці, якія нарадзілі і выхавалі чатырох і болей дзяцей.

Бацькі дзяцей-інвалідаў, якія ажыцьцяўляюць выхаваньне і догляд дзіцяці без удзелу маці, атрымаюць дадатковыя гарантыі ў прызначэньні датэрміновай пэнсіі (на 5 гадоў раней).

Для дзяцей-інвалідаў прадугледжана павышэньне да пэнсіі ў сувязі са сьмерцю аднаго з бацькоў. Памер будзе залежаць ад ступені страты здароўя дзіцяці. Такім чынам, з улікам пэнсіі дзіцяці фактычна будуць кампэнсаваць даход, які яно магло бы атрымліваць пры жыцьці аднаго з бацькоў.

Таксама спрашчаецца працэдура збору дакумэнтаў аб заробку для вылічэньня пэнсіі, аптымізуюцца тэрміны падачы заявы аб назначэньні пэнсіі.

Для асобных катэгорый грамадзян (з асаблівасьцямі здароўя, якія пражываюць з інвалідам І групы або даглядаюць дзіця-інваліда) захоўваецца права атрыманьня пэнсіі праз паштовае аддзяленьне. Такая магчымасьць даецца таксама ўсім пэнсіянэрам у выпадку аплаты гэтай паслугі за кошт уласных сродкаў (па тарыфах кошту паслуг пошты па дастаўцы пэнсій за кошт сродкаў пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва).

Асноўныя палажэньні Ўказу ўступяць у сілу з 1 студзеня 2025 году.

Якраз напярэдадні падпісаньня ўказу Лукашэнка афіцыйна пацьвердзіў, што ідзе на прэзыдэнцкія выбары, якія стануць для яго сёмымі. Яны адбудуцца 26 студзеня 2025 году. Толькі першыя зь іх міжнародная супольнасьць прызнала справядлівымі, астатнія названыя сфальшаванымі і непразрыстымі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG