Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У кастрычніку садавіна і гародніна ў Беларусі падаражэлі на 11%, — Нацбанк


Цэны на плодаагароднінную прадукцыю (сэзонныя тавары) ў Беларусі ў кастрычніку вырасьлі на 11% (у верасьні — 14,9%, жніўні — на 18,9%), вынікае з апублікаванага Нацыянальным банкам Беларусі агляду інфляцыйных працэсаў, піша «Позірк».

Базавая інфляцыя ў Беларусі ў кастрычніку склала 5,3%, гаворыцца ў аглядзе Нацбанку. Базавая інфляцыя ня ўлічвае сэзонныя тавары, а таксама тавары і паслугі, якія часта зьмяняюцца ў цане ў кароткатэрміновай пэрспэктыве або рэгулююцца дзяржавай).

Рэгуляваныя дзяржавай цэны і тарыфы ў кастрычніку вырасьлі на 5,9% (у верасьні — на 6,6%, у жніўні — 7,4%).

Паводле зьвестак Белстату, спажывецкія цэны ў кастрычніку 2024 году вырасьлі на 0,5%, з пачатку 2024 году — на 4,3%, за 12 месяцаў (з кастрычніка 2023 году) — на 5,9%.

Згодна з прагнозамі беларускіх уладаў, інфляцыя ў Беларусі ў 2024 годзе не павінна перавысіць 6%. Міжнародны валютны фонд прагназуе, што рост цэн у Беларусі па выніках 2024 году складзе 6%, Эўразійскі банк разьвіцьця — 8%, Эўразійскі фонд стабілізацыі і разьвіцьця — 5,8%.

На думку дасьледчага цэнтру BEROC, пры захаваньні татальнага цэнавага кантролю спажывецкія цэны ў Беларусі вырастуць на 5–7% па выніках 2024 году. Назапашаны інфляцыйны навес будзе паступова прасочвацца ў фактычныя цэны, і ў 2025 годзе інфляцыя можа паскорыцца да 6–9%.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG