Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пачатак перамоваў аб адзіным перанесьлі на заўтра


На мінулым тыдні апазыцыйныя ўдзельнікі выбарчай кампаніі заявілі пра тое, што ў панядзелак пасьля здачы падпісных лістоў яны правядуць сустрэчу.

Мэту прапананых перамоваў Уладзімер Някляеў акрэсьліваў наступным чынам:

«У панядзелак адбудзецца нашая першая сустрэча ў закрытым фармаце. Мы запрашаем усіх. Асноўная пяцёрка, ці шэсьць чалавек, ужо вызначыліся — якія прымаюць гэтае запрашэньне і якія згодныя прымаць удзел у гэтай доўгай працэдуры вылучэньня адзінага ці знаходжаньня найбольш аптымальнага варыянту».

Аднак дэмакратычныя кандыдаты вырашылі сустрэчу гэтую перанесьці на аўторак. Пра такую дамоўленасьць "Свабодзе" паведаміў адзін з апазыцыйных удзельнікаў выбарчай гонкі Рыгор Кастусёў:

"Мы дамовіліся правесьці перамовы заўтра, пасьля сустрэчы зь міністрамі замежных справаў Польшчы і Нямеччыны, на якую мы ўсе запрошаныя ўвечары, а 16.50".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG