Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва ўчастковых камісіях — 70 тысяч супрацоўнікаў


Завяршылася фармаваньне асабовага складу ўчастковых выбарчых камісіяў на прэзыдэнцкіх выбарах, якія пройдуць 19 сьнежня 2010 году. Усяго камісіяў 6390, 44 зь іх — за межамі Беларусі.

Як паведаміў "Свабодзе" сакратар ЦВК Мікалай Лазавік, без уліку замежных участкаў ва ўчастковых камісіях будуць працаваць 70 815 чалавек. Ён сказаў, што асноўныя патрабаваньні выбарчага заканадаўства на гэтым этапе выкананыя. У прыватнасьці, дзяржаўныя службоўцы складаюць 4,5% ад усяго складу ўчастковых камісіяў пры норме да адной траціны.

Гэткая самая норма існуе і для прадстаўнікоў палітычных партыяў і грамадзкіх аб'яднаньняў. Насамрэч жа іх у камісіях 41,8%. Праўда, партыйцы з гэтай лічбы складаюць усяго 2,5%. Гэтую сытуацыю спадар Лазавік камэнтуе так:

"Як кажуць, колькі прапаноўвалі, столькі і атрымалі. Прапаноў ад партыяў было ў дзясяткі разоў меней, чым ад грамадзкіх аб'яднаньняў".

Найбольшае прадстаўніцтва ад грамадзкіх арганізацыяў маюць:

  • ФПБ
  • "Белая Русь"
  • БРСМ
  • Беларускі саюз жанчын
  • Вэтэранскія арганізацыі

Сярод партыяў лідэр — Камуністычная партыя Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG