Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Місію назіральнікаў АБСЭ зноў узначаліць Арэнс


Герт Арэн
Герт Арэн
Місію назіральнікаў Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека АБСЭ на прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі зноў узначаліць Герт Арэнс зь Нямеччыны.

Пра гэта паведаміла сёньня журналістам старшыня Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына.

Яна адзначыла, што ёй вельмі прыемна працаваць з Арэнсам, і нагадала, што менавіта гэты чалавек узначальваў місію назіральнікаў на прэзыдэнцкіх выбарах 2006 году і парлямэнцкіх выбарах 2008 году.

На гэтым тыдні ў Менск прыедуць першыя экспэрты Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека АБСЭ, якія зоймуцца лягістыкай. А на наступным тыдні прыедуць першыя доўгатэрміновыя назіральнікі і будзе праводзіцца, паводле Ярмошынай, "інтэлектуальнае напаўненьне місіі".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG