Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Слонім: участковыя камісіі без апазыцыі


Ад партый БНФ і БХД, грамадзкіх арганізацый у Слоніме ва ўчастковыя камісіі вылучылі 17 чалавек, ніводзін зь іх сябрам камісіі ня стаў.

Паседжаньне райвыканкаму па фармаваньні ўчастковых камісій адбывалася раніцай 3 лістапада. На ім прысутнічалі сябры апазыцыйных партый і грамадзкіх арганізацый.

Асноўная прычына, па якой сябраў апазыцыйных партый і грамадзкіх арганізацый не ўключалі ў камісіі — адсутнасьць досьведу працы ў камісіях. Гучала і такая прычына, што сябраў апазыцыі замала ведаюць гараджане.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG