Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Месцаў для агітацыі стала болей, але апазыцыянэры будуць судзіцца


Агітацыя на вулічным экране ў Магілёве.
Агітацыя на вулічным экране ў Магілёве.
Адміністрацыя Ленінскага раёну Магілёва павялічыла колькасьць месцаў для правядзеньня масавых мерапрыемстваў кандыдатамі ў прэзыдэнты. Згодна з пастановай раённай выканаўчай улады ад 8 лістапада пляцовак для агітацыі было тры. Цяпер жа іх стала дзевяць.

Зьмены ў пастанове чыноўнікі тлумачаць стварэньнем больш шырокіх магчымасьцяў для правядзеньня масавых мерапрыемстваў кандыдатамі ў прэзыдэнты і іх даверанымі асобамі.

Тым ня менш для таго, каб праводзіць масавыя агітацыйныя мерапрыемствы, іх арганізатарам усё адно давядзецца зьвяртацца па дазвол у адміністрацыю раёну.

Сярод новых месцаў, дзе дазваляецца цяпер агітаваць, значыцца й пляцоўка перад цэнтральным Домам быту. У часе збору подпісаў гэтае месца называлі пляцам вальнадумства. Тут зьбіралі подпісы ініцыятыўныя групы як апазыцыйных прэтэндэнтаў, так і дзейнага прэзыдэнта.

Зьмены ў рашэньні выканаўчай улады, аднак, ня зьменяць намеру адзінаццаці давераных асоб кандыдатаў у прэзыдэнты і двух магілёўскіх праваабаронцаў судзіцца з чыноўнікамі.

Скаргу ў Ленінскі суд яны падалі 26 лістапада. Скаржнікі даводзяць, што выдзеленыя для агітацыі месцы — непрыдатныя для вядзеньня паўнавартаснай агітацыі. Пастанова адміністрацыі, заяўляюць яны, пазбаўляе кандыдатаў, іх давераных асоб ды выбарцаў рэальных магчымасьцяў рэалізоўваць свае правы на перадвыбарчую агітацыю.

Скаргу падпісалі давераныя асобы Рыгора Кастусёва, Алеся Міхалевіча, Уладзімера Някляева, Яраслава Раманчука, Віталя Рымашэўскага, Андрэя Саньнікава, Мікалая Статкевіча ды Дзьмітрыя Вуса. Далучыліся да скаржнікаў і двое магілёўскіх праваабаронцаў Барыс Бухель ды Сяргей Фамін.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG