Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Агітацыя супраць: быць ці ня быць?


Гомельскія грамадзкія актывісты ад імя выбарцаў замовілі два сходы: 10 сьнежня ў ДК «Фэстывальны» і 12 сьнежня ў вучэбна-мэтадычным цэнтры Гомельскага абласнога аб’яднаньня прафсаюзаў. Яны зьбіраюцца весьці агітацыю супраць кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Лукашэнкі.

Рэгіянальны каардынатар кампаніі «За справядлівыя выбары» Ўладзімер Кацора паведаміў журналістам, што паводле артыкула 45 Выбарчага кодэксу, ня толькі кандыдаты ў прэзыдэнты ці іхнія давераныя асобы маюць права весьці агітацыю, але й звычайныя грамадзяне. Яны таксама маюць права агітаваць за альбо супраць таго ці іншага кандыдата, абмяркоўваць палітычныя, дзелавыя і асабістыя якасьці вылучэнца на вышэйшую дзяржаўную пасаду.

Актывісты нагадалі раённым камісіям — адпаведна Савецкай і Цэнтральнай — пра неабходнасьць выкананьня выбарчага заканадаўства ў частцы інфармаваньня выбарцаў пра дату, месца й час перадвыбарчых сходаў, на якіх будуць абмяркоўвацца палітычныя й дзелавыя якасьці Аляксандра Лукашэнкі, які балятуецца на чацьвёрты тэрмін.

Падобных сходаў у рэгіёне ў цяперашнюю прэзыдэнцкую кампанію яшчэ не было. У 2008 годзе падчас парлямэнцкіх выбараў гомельскія актывісты намерваліся агітаваць супраць кандыдатаў у дэпутаты ад улады, аднак акруговыя камісіі гэта не дазволілі зрабіць.
XS
SM
MD
LG