Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вус: Ужо ёсьць устаноўка па Менску — 80% за Лукашэнку


Дзьмітрый Вус
Дзьмітрый Вус
30 лістапада а 19-й гадзіне другі раз ў эфіры Першага каналу беларускага тэлебачаньня выступіў Дзьмітрый Вус. Яго прамова была карацейшай за першую — 6 хвілін.








Выступ Дзьмітрыя Вуса 30.11.2010
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:06:29 0:00
Наўпроставы лінк


Тэзы выступу


• Быў памочнікам Георгія Таразевіча, адсюль пачаўся шлях у палітыку. Потым стаў дэпутатам гарадзкога Савету. Распавёў, як канфліктаваў з жыльлёва-камунальнымі службамі і выканаўчай уладай пры правядзеньні капітальных рамонтаў. У 2003 годзе дэпутацкія паўнамоцтвы скончыліся.

• У 2004 годзе пайшоў на плянавую апэрацыю. Атрымаў перадазіроўку наркозу. Ляжаў у коме, хварэў. Зноў яго вылучылі ў кандыдаты гарсавету, але не зарэгістравалі. Зьбіраўся балятавацца ў Палату прадстаўнікоў. Жонка была сябрам ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў. Але раптоўна ёй стала дрэнна, выклікалі хуткую, завезьлі ў бальніцу. Жонка памерла на руках.

• З спасылкай на сяброў у выканаўчай уладзе заявіў, што ўжо ёсьць устаноўка па Менску — яўка 70%, 80% за Лукашэнку.

• Зноў паўтарыў пра папраўку наконт накіраваньня членаў ініцыятыўнай групы кожнага з кандыдатаў у выбарчыя камісіі. За гэтую папраўку падпісаліся 7 кандыдатаў у прэзыдэнты.

• Зьвярнуўся асабіста да Аляксандра Лукашэнкі з гэтай прапановай і чакае адказу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG