Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦВК не ухваліў прапанову зьняць Лукашэнку з выбараў


Цэнтравыбаркам адмовіўся разглядаць прапанову сябра ЦВК з дарадчым голасам Сяргея Скрабца пра тое, каб зьняць дзейнага кіраўніка краіны з прэзыдэнцкай гонкі.

Скрабец, які прадстаўляе ў ЦВК інтарэсы кандыдата на прэзыдэнта Міколы Статкевіча, прапанаваў зьняць Лукашэнку за парушэньне выбарчага заканадаўства. Кандыдат здымаецца з гонкі, калі выдаткі перадвыбарчага фонду перавышаюць 50 базавых велічыняў, але рыхтуецца Ўсебеларускі сход, які каштуе мільёны даляраў, заявіў Статкевіч.

Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына заявіла, што камісія не гатовая разглядаць прапанову Скрабца. Пра саму прапанову Ярмошына сказала, што "гэта ня больш чым палітычная заява".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG