Супрацоўнікі Памежнай службы ў Радаме затрымалі 10 чалавек па падазрэньні ў арганізацыі незаконнага ўезду ў Польшчу замежнікаў па падробленых запрашэньнях на працу.
На паўднёвым захадзе Ісьляндыі, на паўвостраве Рэйк’янэс, пачалося вывяржэньне вулькана. Эвакуаваныя больш за тысячу людзей — жыхары гораду Грындавік і бліжэйшых паселішчаў, а таксама наведнікі папулярнага спа-курорта «Блакітная лягуна».
Польшча пачынае грандыёзную фартыфікацыю мяжы зь Беларусьсю. Праект называецца «Усходні шчыт». На яго зьбіраюцца выдаткаваць 2,5 мільярды даляраў. Акурат днямі польскі ўрад агучыў дэталі і паказаў, як зьменіцца польска-беларуская мяжы.
За чатыры гады па палітычна матываваных крымінальных справах у Беларусі асуджана ня менш за 5.133 чалавекі, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».
Няўжо праўда ў Вільні ў XVI стагодзьдзі існаваў звычай, паводле якога мужчыны пускалі сваіх сяброў і гасьцей у спальню да жонкі? Ці ўсё мы ведаем пра норавы і мараль жыхароў Вялікага Княства Літоўскага?
Як паведаміла МУС Беларусі, толькі з пачатку 2024 году 260 чалавек зрабілі «добраахвотных ахвяраваньняў» на суму больш за 356 тысяч даляраў.
Правесьці ва ўсіх рэгіёнах Беларусі тактыка-спэцыяльныя вучэньні па праверцы гатоўнасьці дзяржаўных органаў да «рэагаваньня і ўзаемадзеяньня ва ўмовах надзвычайнай сытуацыі» распарадзіўся 29 траўня міністар унутраных спраў Іван Кубракоў.
Расейская паліцыя затрымала беларуса ў Маскве на запыт уладаў Беларусі.
У 2023 годзе ў 52 краінах сьвету вынесьлі ня менш за 2428 новых сьмяротных выракаў супраць 2016 выпадкаў у 2022 годзе. Зьмякчэньне выракаў або памілаваньне зафіксавалі ў 27 краінах.
IT-спэцыяліст выехаў зь Беларусі некалькі гадоў таму. Ва ўласнасьці ў Беларусі засталася кватэра, у якой жыве ягоная маці.
Прэмʼер-міністар Польшчы Дональд Туск пабываў ля мяжы зь Беларусьсю ў Дубічах Царкоўных (Падляскае ваяводзтва).
Адміністрацыя калёніі №15, што пад Магілёвам, забараніла перадаваць вязьням з волі махровыя ручнікі.
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.
Польшча ўзаемадзейнічае зь Беларусьсю па запытах у межах Інтэрполу, а Літва і Латвія — практычна не. Пра гэта ў этэры беларускай тэлевізіі расказаў начальнік нацыянальнага цэнтральнага бюро Інтэрполу ў Беларусі Дзьмітры Мядзьведзеў.
Аўтара Youtube-канала «Краіна для жыцьця» затрымалі падчас перадвыбарнага пікету ў Горадні роўна чатыры гады таму, 29 траўня 2020 году. Свабода паспрабавала рэканструяваць тое, у якіх умовах Ціханоўскі знаходзіцца цяпер.
Двух грамадзян Украіны затрымалі на беларуска-польскай мяжы ў лістападзе 2022 году па падазрэньні ў шпіянажы. Праз 14 месяцаў беларускі бок вывез іх на нэўтральную з Украінай тэрыторыю. Гісторыю ўкраінцаў расказвае «Медиазона».
Міжнародная асацыяцыя выдаўцоў (IPA) абвясьціла шорт-ліст прэміі Prix Voltaire 2024 у гонар выключнай мужнасьці ў адстойваньні свабоды кнігавыданьня.
У жыхароў Беларусі свабоды слова менш, чым у любой іншай краіне Эўропы. Ніжэй за Беларусь у рэйтынгу толькі Паўночная Карэя, Эрытрэя і Нікарагуа, вынікае з справаздачы міжнароднай праваабарончай арганізацыі Article 19.
У Беларусі за рысай беднасьці цяпер знаходзіцца 3,6% насельніцтва, сьведчыць статыстыка Белстату па выніках выбарачнага абсьледаваньня хатніх гаспадарак па ўзроўні жыцьця за студзень — сакавік 2024 году.
Польшча накіравала на ахову мяжы зь Беларусьсю дадатковыя сілы, паведаміў 28 траўня ў сацсетцы Х прэм’ер-міністар дзяржавы Дональд Туск.
За 2023 год беларусы падалі амаль 164 тысячы заявак на кароткатэрміновыя шэнгенскія візы, зь іх больш як 158 тысяч заявак задаволілі, сьведчыць статыстыка апублікаваная Эўракамісіяй.
Пасяджэньне Міністэрства адукацыі Польшчы з удзелам кураторыюмаў (мясцовых аддзелаў адукацыі) прайшло 24 траўня. Аднак праблему беларусаў ня вырашылі.
СК завёў «спэцвядзеньне» супраць актывісткі Вольгі Верамеенкі, а таксама журналістаў-фрылансэраў Ірыны Чарняўкі і Аляксандра Кіркевіча.
Прэмʼер-міністар Ізраіля Біньямін Нэтаньягу, выступаючы ў парлямэнце, прызнаў, што ўдар па лягеры ўцекачоў у горадзе Рафах на поўдні Газы, у выніку якога загінулі дзясяткі палестынцаў, быў «трагічнай выпадковасьцю», але паабяцаў працягваць вайну «да дасягненьня ўсіх мэтаў».
Сёньня сваімі ўспамінамі пра Васіля Быкава дзеліцца Зянон Пазьняк, дэпутат Незалежнасьці, палітычны лідэр нацыянальна-вызвольнага руху «Вольная Беларусь».
Як стала вядома Свабодзе, прычына затрыманьня гамельчука Вілена Тургунава — камэнтары ў інтэрнэце, у тым ліку нэгатыўныя ў бок міліцыі. Расказваем, што пра гэта вядома.
Малдова дала грамадзянства васьмі ўдзельнікам музычнага гурту «Бі-2».
Алене Міронаўне Ашурак было 86 гадоў. Як стала вядома Свабодзе, Алена Ашурак сышла 27 траўня. Яна перажыла сына Вітольда на тры гады.
У ЗША жыв каля 80 000 эмігрантаў, якія былі народжаныя ў Беларусі. Пра гэта сьведчаць выкладкі незалежнага амэрыканскага Інстытуту міграцыйнай палітыкі, заснаваныя на афіцыйных статыстычных дадзеных.
Папярэдні тэрмін зьняволеньня Паліны Шарэнды-Панасюк мусіў скончыцца 21 траўня.
Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.
У Менскім абласным судзе 31 траўня распачнецца судовы працэс у дачыненьні да 20 «ўдзельнікаў экстрэмісцкага фармаваньня „Аналітыкі Сьвятланы Ціханоўскай“».
Так званы Цэнтралізаваны экзамэн зьяўляецца адначасова выпускным для школаў і ўступным у ВНУ.
У Вэнэцыі прайшла міжнародная канфэрэнцыя аб стане правоў чалавека з удзелам прадстаўнікоў Беларусі.
Праблемы з дакумэнтамі, праверкі спэцслужбаў, заблякаваныя рахункі — усё гэта па-ранейшаму актуальна для беларусаў, якія вырашылі застацца жыць ва Ўкраіне пасьля 24 лютага 2022 году.
На яе завялі справу пасьля так званага «прадуктовага» рэйду 23 студзеня.
У Міністэрстве аховы здароўя Беларусі расказалі пра перабоі з пастаўкамі шэрагу лекаў заходніх вытворцаў. Некаторыя зь іх зьявяцца ў продажы з наступнага тыдня, іншыя — улетку.
Сёньня сваімі ўспамінамі пра Васіля Быкава дзеліцца Аляксандар Лукашук, дырэктар Беларускай службы Радыё Свабода ў 1998–2023 гадох.
«Супольнасьць чыгуначнікаў Беларусі» паведамляе пра хвалю затрыманьня калегаў, якая пачалася 20 траўня.
Гэта другая за месяц справа, заведзеная супраць палітзняволенага, які мусіў выйсці ў найбліжэйшыя месяцы.
Шэраг банкаў, якія працуюць у Беларусі, паведаміў пра чарговыя новаўвядзеньні ў абслугоўваньні кліентаў, вынікае з праведзенага «Позіркам» аналізу іх прэс-рэлізаў.
Стала вядома, што 15 траўня ва ўзросьце 96 гадоў памёр былы кіраўнік Кансультацыйна-назіральнай групы АБСЭ ў Менску Ганс-Георг Вік.
40-гадоваму менчуку, які з рэўнасьці цэлы год катаваў жонку, прысудзілі 1,5 года «хатняй хіміі».
Андрэй Паляшчук — у кандыдацкім сьпісе партыйнай кааліцыі STAN на выбарах у Эўрапарлямэнт. Ён кажа, што адчувае сябе і беларусам, і чэхам, але лічыць, што зараз «ад Беларусі засталася толькі назва».
Пікет, закліканы прыцягнуць увагу да праблемы доўгага разгляду прашэньняў беларусаў аб палітычным прытулку, адбыўся 24 траўня перад Дэпартамэнтам міграцыі МУС Грузіі ў Тбілісі.
Алене Масьлюковай інкрымінуюць «садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці».
Форум пройдзе 3–4 жніўня ў Вільні.
У чэрвені ў Менску «за агентурную дзейнасьць» пачнуць судзіць грамадзянку Літвы. Расказваем, колькі ў Беларусі налавілі агентаў за мінулыя гады і хто яны, тыя ворагі беларускай дзяржавы.
Загрузіць яшчэ