Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская абвясьціла аб правядзеньні трэцяй канфэрэнцыі «Новая Беларусь»


Сьвятлана Ціханоўская на канфэрэнцыі «Новая Беларусь» у Варшаве, Польшча. 6 жніўня 2023 году
Сьвятлана Ціханоўская на канфэрэнцыі «Новая Беларусь» у Варшаве, Польшча. 6 жніўня 2023 году

Форум пройдзе 3–4 жніўня ў Вільні.

Сьвятлана Ціханоўская паведаміла аб плянах правесьці трэцюю канфэрэнцыю «Новая Беларусь» у сталіцы Літвы 3–4 жніўня.

Адзначаецца, што мэта форуму — сабраць беларускія дэмакратычныя сілы, актывістаў і актывістак, грамадзкія і культурніцкія ініцыятывы і дыяспару на адной пляцоўцы, каб абмеркаваць стратэгічныя прыярытэты дэмакратычнага руху на 2025 год, актуалізаваць выклікі супольнасьці і разам знайсьці шляхі іх вырашэньня.

Бліжэйшым часам будзе сфармаваная працоўная група, якая падрыхтуе зьмест, парадак дня і прапрацуе дэталі мерапрыемства.

«На Канфэрэнцыі Новай Беларусі мы зможам разам, шчыра і адкрыта ацаніць усе выклікі, зь якімі сутыкаемся на нашым шляху, прааналізаваць памылкі. Абмеркаваць, што хвалюе беларусаў і беларусак, якія кожны дзень праходзяць праз шматлікія выпрабаваньні. Нам трэба пачуць адно аднаго, нават калі здаецца, што цяжка прыйсьці да агульнага разуменьня. Толькі сумеснымі намаганьнямі мы можам дамагчыся посьпеху», — заявіла Сьвятлана Ціханоўская.

  • Летась канфэрэнцыя «Новая Беларусь» праходзіла ў Варшаве, у 2022 годзе — у Вільні.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG