Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Завочныя справы завялі на ўладальніцу закрытай крамы «Адметнасьць» і двух журналістаў-фрылансэраў


Сьледчы камітэт Беларусі, архіўнае фота
Сьледчы камітэт Беларусі, архіўнае фота

СК завёў «спэцвядзеньне» супраць актывісткі Вольгі Верамеенкі, а таксама журналістаў-фрылансэраў Ірыны Чарняўкі і Аляксандра Кіркевіча.

Сьледчы камітэт Беларусі паведаміў пра крымінальныя справы ў рамках так званага «спэцвядзеньня» (завочныя) супраць Вольгі Верамеенкі, Ірыны Чарняўкі і Алеся Кіркевіча, паведамляе тэлеграм-канал ведамства.

  • Вольга Верамеенка — саўладальніца крамы нацыянальнай сымболікі «Адметнасьць», жонка актывіста Сяргея Верамеенкі (супраць яго «спэцвядзеньне» пачалі раней). Саму краму беларускія ўлады прызналі «экстрэмісцкім фармаваньнем».
  • Ірына Чарняўка — мэдыяэкспэртка, журналістка-фрылансэр, жонка асуджанага на 6 гадоў калёніі журналіста Паўла Мажэйкі.
  • Алесь Кіркевіч — журналіст-фрылансэр, пісьменьнік і краязнаўца, колішні намесьнік старшыні «Маладога фронту», былы палітвязень. Ён браў удзел у пратэстах супраць фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня 2010 году, у 2011 годзе яго арыштавалі і асудзілі на 4 гады калёніі ўзмоцненага рэжыму. Яго вызвалілі праз памілаваньне 1 верасьня 2011 году.


Вольгу Верамеенку, Ірыну Чарняўку і Алеся Кіркевіча абвінавачваюць па артыкуле аб садзейнічаньні экстрэмісцкай дзейнасьці (ч. 1 і 2 артыкула 361-4 КК).

Сьледчы камітэт прапануе ім зьявіцца ва ўпраўленьне СК па Горадзенскай вобласьці.

  • Спэцыяльнае вядзеньне — вядзеньне крымінальнай справы ў дачыненьні да абвінавачанага, які знаходзіцца па-за межамі Беларусі і ўхіляецца ад яўкі ў орган, які вядзе крымінальны працэс. Магчымае паводле 34 складаў злачынстваў, якія пераважна адносяцца да катэгорыі цяжкіх і асабліва цяжкіх.
  • Сярод іншага гэта акт тэрарызму, генацыд, найміцтва, здрада дзяржаве, дывэрсія, стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня або ўдзел у ім, масавыя беспарадкі, заклікі да санкцый і інш. Актыўна выкарыстоўваецца супраць апанэнтаў дзейнай улады, якія пакінулі краіну.
  • На гэты момант у сьпісе фігурантаў, у дачыненьні да якіх СК пачаў спэцвядзеньне, 103 чалавекі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG