Пасьля заканчэньня ўнівэрсытэту жыхар Рагачова не адпрацаваў па разьмеркаваньні і пераехаў у Дубай. Праз гады, каб вярнуцца з ААЭ у Беларусь, ён заплаціў 48 тысяч рублёў.
У Рэчыцкім раёне 4 чэрвеня прайшоў аднадзённы збор па тэрытарыяльнай абароне са старшынямі раённых выканаўчых камітэтаў, паведамляе Мінабароны Беларусі.
За 5 месяцаў 2024 году ад вонкавых прычын у Беларусі загінулі 42 дзіцяці — больш, чым за аналягічны пэрыяд 2023 году.
Уначы 3 чэрвеня ў Горадзенскім раёне, за паўкілямэтра ад мяжы зь Літвой, затрымалі двух грамадзян Беларусі, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэту.
Суразмоўца Свабоды вызваліўся з-пад варты ў траўні. Паводле яго, адміністрацыя стараецца ізаляваць «палітычных» любымі спосабамі.
Раней у Баранавічах паводле тых жа артыкулаў асудзілі 17 чалавек.
Заплянаванае на 4 чэрвеня ўвядзеньне 200-мэтровай буфэрнай зоны на польска-беларускай мяжы будзе перанесена на пазьнейшы тэрмін, заявіў 3 чэрвеня на прэс-канфэрэнцыі кіраўнік Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Томаш Семаняк.
У Беларусі пашыраюцца крытэры сацыяльна небясьпечнага становішча.
Агульная колькасьць усіх арыштаваных са сьнежня мінулага году ў сувязі зь дзеяньнямі расейскіх і беларускіх спэцслужбаў на тэрыторыі Польшчы складае 18 чалавек, заявіў 3 чэрвеня кіраўнік Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі, каардынатар спэцыяльных службаў Томаш Семоняк.
Міністэрства адукацыі Беларусі разглядае магчымасьць прастаўляць апастыль на працягу аднаго працоўнага дня, паведаміла прэс-служба ведамства.
З пачаткам поўнамаштабнай вайны ва Ўкраіне некаторыя яе грамадзяне спрабуюць нелегальна перабрацца за мяжу, каб ня трапіць на фронт. Некаторыя зь іх выбіраюць для гэтага ўкраінска-беларускую мяжу.
Тыдзень на мяжы пачаўся з каляпсу, піша «Люстэрка».
Назва літоўскай вёскі Пірчупяй шырока вядомая ў сьвеце праз сымбалічны мартыралёг паселішчаў, што былі зьнішчаныя немцамі ў часе Другой сусьветнай вайны, побач зь беларускай Хатыньню, чэскімі Лідзіцамі, францускім Арадурам...
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.
Гаспадыня лічыць, што сума за дом была нашмат ніжэйшая за рынкавую.
Калі падлеткавыя забавы пераходзяць у разрад злачынстваў і чаму за свавольства ля Вечнага агню ці брацкай магілы школьнікаў кідаюць за краты? Думкі бацькоў і псыхоляга.
7694 спробы нелегальнага пранікненьня мігрантаў з тэрыторыі Беларусі спынілі ў траўні 2024 году Літва, Латвія і Польшча.
Лідэрка дэмакратычных сілаў Беларусі Святлана Ціханоўская ў віншаваньні Італіі з Днём абвяшчэньня рэспублікі падзякавала гэтай краіне за «нязьменнае сяброўства, салідарнасьць і падтрымку» дэмакратычных сілаў і народа Беларусі.
Сілавікі працягваюць затрыманьні, у тым ліку за даўнія справы.
Кіраўнік каманды распрацоўнікаў праграмы для галасаваньня Павел Лібер ацаніў вынікі выбараў у Каардынацыйную раду. На думку Паўла, камандзе ўдалося стварыць унікальны перадавы прадукт, які паказаў сябе як надзейнае рашэньне.
Жыхару Кобрына далі 10 сутак арышту за «распаўсюджваньне экстрэмізму» — кнігі Уладзіміра Арлова «Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды ды Касьцюшкі», якая стаяла ў яго дома на паліцы ў шафе. На гэты выпадак зьвярнуў увагу партал «Зеркало».
У Беларусі працягвае расьці недахоп працоўнай сілы. Паводле стану на 1 чэрвеня, на момант публікацыі артыкулу, у агульнарэспубліканскім банку вакансіяў было 154 008 прапановаў працы.
1 чэрвеня літоўскі пункт пропуску «Меднікі» (зь беларускага боку — «Каменны Лог») часова прыпыніў афармленьне грузавога транспарту, паведамляе беларускі Дзяржаўны памежны камітэт.
31 траўня ў Лёзьненскім раёне Віцебскай вобласьці прайшло адкрыцьцё Мэмарыялу на месцы раней закінутых яўрэйскіх могілак.
Беларуская дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская наведала віленскую гімназію імя Францішка Скарыны, дзе ўзяла ўдзел ва ўрачыстасьцях з нагоды заканчэньня навучальнага году.
У Беларусі няма закону аб супрацьдзеяньні хатняму гвалту.
Грамадзяніна Беларусі, які нібыта мае дачыненьне да «перамяшчэньня таварна-матэрыяльных каштоўнасьцяў празь дзяржаўную мяжу», затрымалі 29 траўня ў Маладэчне (Менская вобласьць) супрацоўнікі Полацкага памежнага атраду.
Апошні абмен адбыўся сёлета ў пачатку лютага.
У Менску вынесьлі прысуд топ-мэнэджарам дзяржаўнага банку. Суд адбываўся ў закрытым рэжыме.
29 траўня ў Бярозаўцы пахавалі Алену Міронаўну Ашурак. Публікуем фрагмэнты лістоў Вітольда да маці, напісаных у турме.
Алсу Курмашава знаходзіцца ў зьняволеньні больш за 7 месяцаў. Абарона журналісткі настойвала на зьмене меры стрыманьня на хатні арышт.
Раней гэтую літаратуру ўнесьлі ў рэспубліканскі сьпіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў».
Паводле абвінавачаньня, Андрэй Павук нібыта парушыў 14 артыкулаў Крымінальнага кодэксу. Да некаторых зь іх блогер ставіцца супярэчліва: не прызнае віны, але прызнае дзеяньне.
31 траўня 2024 году Менскі абласны суд пачынае завочны разгляд справы супраць дваццаці прадстаўнікоў і прадстаўніц экспэртнай супольнасьці і палітыкаў, у тым ліку журналіста Свабоды Юрыя Дракахруста.
Сілавікі затрымалі ў Берасьці дырэктара ТАА «Івэнт-Кафэ» Юрыя Капуцкага і сузаснавальніка фірмы Руслана Данілковіча.
За 2023 год колькасьць дзяцей у Беларусі зьменшылася на 26 375, вынікае са статыстыкі Нацыянальнага статыстычнага камітэту.
Раней у Беларусі ўкраінцы прадаставілі дадатковую ахову.
Традыцыйная дзіцячая акцыя сёлета ладзіцца праектам «Хуткая гуманітарная дапамога», куды ўваходзяць Фонды BYSOL, By_Help, Краіна для Жыцьця, Dissidentby i Асацыяцыя беларускага бізнэсу за мяжой (ABBA).
Палата прадстаўнікоў адразу ў двух чытаньнях ухваліла закон аб амністыі, якая не закране асоб, якія нібыта «маюць дачыненьне да экстрэмісцкай і тэрарыстычнай дзейнасьці».
У якой канкрэтна краіне, пакуль невядома. Ва ўнівэрсытэце ня будзе бакаляўрыяту, толькі магістратура і дактарантура. Ідэя стварэньня БНДУ належыць беларускім навукоўцам-гуманітарыям, якія апынуліся ў выгнаньні.
Свабода прадстаўляе падборку зьмяненьняў, якія напаткаюць Беларусь і беларусаў, пачынаючы з чэрвеня.
У той трагедыі загінулі 53 чалавекі, 250 атрымалі траўмы. Бальшыня загінулых — маладыя людзі ад 14 да 20 гадоў.
Супрацоўнікі Памежнай службы ў Радаме затрымалі 10 чалавек па падазрэньні ў арганізацыі незаконнага ўезду ў Польшчу замежнікаў па падробленых запрашэньнях на працу.
На паўднёвым захадзе Ісьляндыі, на паўвостраве Рэйк’янэс, пачалося вывяржэньне вулькана. Эвакуаваныя больш за тысячу людзей — жыхары гораду Грындавік і бліжэйшых паселішчаў, а таксама наведнікі папулярнага спа-курорта «Блакітная лягуна».
Польшча пачынае грандыёзную фартыфікацыю мяжы зь Беларусьсю. Праект называецца «Усходні шчыт». На яго зьбіраюцца выдаткаваць 2,5 мільярды даляраў. Акурат днямі польскі ўрад агучыў дэталі і паказаў, як зьменіцца польска-беларуская мяжы.
За чатыры гады па палітычна матываваных крымінальных справах у Беларусі асуджана ня менш за 5.133 чалавекі, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».
Загрузіць яшчэ