Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьмяротныя пасткі: як абясшкоджваюць міны на ўкраінскіх палях

Выбух — і машына едзе далей. Так на поўдні працуе тэхніка Дзяржаўнай службы Ўкраіны ў надзвычайных сытуацыях.

Наступствы вайны на Мікалаеўшчыне — гэта ня толькі зьнішчаныя будынкі, але і тысячы гектараў зямлі, якая празь велізарную колькасьць выбухованебясьпечных прадметаў стала патэнцыйна сьмяротнай пасткай. Вяртаньне да мірнага жыцьця немагчымае без разьмінаваньня гэтых тэрыторый. Для гэтага цяпер сапэры актыўна выкарыстоўваюць спэцтэхніку, якая паскарае гэты працэс і вяртае ўкраінцам бясьпечную зямлю. Як гэта адбываецца, пабачыў карэспандэнт праекту Ўкраінскай службы Радыё Свабода «Навіны Прыазоўя» Дзьмітро Шарамет.

У жніўні прэм'ер-міністар Украіны Дзяніс Шмыгаль заявіў, што ўрад выдзеліць 3,5 мільярда грыўняў (амаль 90 мільёнаў даляраў у эквіваленце — РС) на праект гуманітарнага разьмінаваньня. Паводле яго, на той момант налічвалася ўжо 47 апэратараў супрацьмінаваньня і больш за 2200 сапэраў. Маецца 109 машын разьмінаваньня, яшчэ 68 плянуюць набыць паводле кантрактаў. Ужо абсьледавалі, разьмінавалі і вярнулі ў карыстаньне 310 тысяч гектараў сельскагаспадарчых угодзьдзяў.

Паводле Міністэрства ўнутраных спраў Украіны, на тэрыторыі краіны застаюцца «патэнцыйна замінаванымі» 144 тысячы квадратных кілямэтраў. 13 ліпеня Служба бясьпекі Ўкраіны паведаміла, што з пачатку поўнамаштабнага ўварваньня ад выбуховых прыладаў пацярпелі больш за тысячу мірных жыхароў, зь іх 297 загінулі.

Шэраг краін дапамагае Ўкраіне ў разьмінаваньні, як тэхнікай, так і ў падрыхтоўцы сапэраў.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG