Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр нямецкі дыплямат і выведнік Ганс-Георг Вік, які кіраваў КНГ АБСЭ ў Менску з 1997 па 2001 год


2014 год. Ганс-Георг Вік у сваім доме ў Бэрліне
2014 год. Ганс-Георг Вік у сваім доме ў Бэрліне

Стала вядома, што 15 траўня ва ўзросьце 96 гадоў памёр былы кіраўнік Кансультацыйна-назіральнай групы АБСЭ ў Менску Ганс-Георг Вік.

Як гаворыцца ў паведамленьні нямецкага таварыства «Правы чалавека ў Беларусі», якое Вік узначальваў з 2004 году, «разам з Гансам-Георгам Вікам мы пакідаем выдатную асобу, якая з глыбокага ўнутранага перакананьня няўхільна выступала за адкрытае грамадзтва і правы чалавека і рашуча супрацьстаяла адраджэньню дыктатуры ва Ўсходняй Эўропе і асабліва ў Беларусі. З Гансам-Георгам Вікам мы губляем добрага сябра і добрага чалавека, па якім будзем вельмі сумаваць».

У вялікім інтэрвію Свабодзе 10 гадоў у верасьні 2014 году таму Ганс-Георг Вік казаў наступнае пра рэжым Лукашэнкі:

«Калісьці гэтая сыстэма рухне. Сёньня ў выніку расейска-ўкраінскага крызісу мы бачым імпэрскія тэндэнцыі Расеі. Расея афіцыйна кажа, што абараняе сваіх грамадзянаў, але гэта толькі падстава. Насамрэч гэта імпэрская тэндэнцыя. Новая тэндэнцыя, і мы, дэмакратычныя краіны, павінны адказаць на яе. Праўда, у дэмакратычных краінах гэта крыху доўга адбываецца. Але як і ў часы халоднай вайны мы заўсёды пакідаем дзьверы для перамоваў дзеля міру».

  • Ганс-Георг Вік нарадзіўся 28 сакавіка 1928 году ў Гамбургу.
  • 1947–1952 — навучаньне ў Гамбурскім унівэрсытэце: гісторыя, філязофія, публічнае права. Атрымаў доктарскую ступень (Phd) у 1953 г.
  • Дысэртацыю пісаў на тэму «Стварэньне Хрысьціянска-дэмакратычнага саюзу і аднаўленьне партыі Цэнтру ў 1945–1947 гг.».
  • 1954–1993: на дыпляматычнай службе. 1966–1974: Фэдэральнае міністэрства абароны (у 1970–1974 гг. — начальнік штабу плянаваньня). 1974–1977: амбасадар Нямеччыны ў Іране. 1977–1980: амбасадар Нямеччыны ў СССР. 1980–1985: сталы прадстаўнік Фэдэратыўнай Рэспублікі ў Паўночнаатлянтычнай Радзе (НАТО) у Брусэлі.
  • 1985–1990: кіраўнік нямецкай выведкі (BND).
  • 1990–1993: амбасадар аб’яднанай Нямеччыны ў Нью-Дэлі (Індыя).
  • 1993–1995: дарадца прэзыдэнта Грузіі Шэварднадзэ.
  • 1997–2001: кіраўнік Кансультацыйна-назіральнай групы АБСЭ ў Менску.
  • З 2004 году — кіраўнік нямецкага таварыства «Правы чалавека ў Беларусі».
  • З 2004 года Ханс-Георг Вік зьяўляецца старшынём Кансультацыйнага савета па выведцы (GKND).

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG