Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 27 траўня: затрымалі адміністратарку чату «Беларусы ў Турцыі»; суд за «распальваньне сацыяльнай варожасьці»


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.

У Менскім гарадзкім судзе 27 траўня пачынаецца суд над палітзьняволеным Дзьмітрыем Цікуновым, паведамляе «Вясна». Яго абвінавачваюць у «распальваньні іншай сацыяльнай варожасьці» (ч. 1 арт. 130 КК) і «закліках да санкцый» (ч. 3 арт. 361 КК).

Сутнасьць абвінавачаньня праваабаронцам невядомая.

Падсуднаму пагражае да 12 гадоў зьняволеньня.

Справу разглядае судзьдзя Алена Ананіч, на рахунку якой ня менш за 17 палітзьняволеных, асуджаных па крымінальных артыкулах.

  • У Беларусі за «заклікі да санкцый» асудзілі ўжо мінімум 104 чалавекі (найчасьцей — разам з абвінавачаньнямі па іншых артыкулах).

Затрымалі жыхарку Менску, якая адміністравала чат дыяспары «Беларусы ў Турцыі»

Праўладны тэлеграм-канал апублікаваў відэа пра затрыманьне жыхаркі Менску, якая адміністравала чат дыяспары «Беларусы ў Турцыі».

«Беларусы ў Турцыі» ўваходзіць у сетку чатаў dze.chat, на момант напісаньня навіны ў ім было 696 чалавек, паведаміла «Мэдыязона». На камэру затрыманая сказала, што была ўладальніцай суполкі і ў 2020 годзе «зьвярталася ў экстрэмісцкія чат-боты».

Па якім артыкуле яе затрымалі, невядома. 24 траўня канал «Мотолько Помоги» пісаў, што чат беларускай дыяспары ў Турэччыне можа быць пад кантролем ГУБАЗіКу.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG