Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Супраць Зьмітра Дашкевіча завялі яшчэ адну крымінальную справу


Зьміцер Дашкевіч
Зьміцер Дашкевіч

Гэта другая за месяц справа, заведзеная супраць палітзняволенага, які мусіў выйсці ў найбліжэйшыя месяцы. 

На палітвязьня Зьмітра Дашкевіча завялі справу паводле ч.2 арт. 411 Крымінальнага кодэксу. За «злоснае непадпарадкаванне» турэмшчыкам зьняволенаму могуць дадаць да двух гадоў пазбаўленьня волі, доказаў у такой справе ня трэба, паведамляе шэраг незалежных мэдыя.

Пра новую крымінальную справу супраць колішняга лідэра «Маладога фронту», палітвязьня Змітра Дашкевіча таксама паведаміла на Facebook ягоная жонка Наста. Акрамя нумару артыкулу нічога іншага не напісала.

Зьміцер адбывае пакараньне ў папраўчай калёніі № 14 у Навасадах. Вядома, што ў СІЗА ў Жодзіне ён быў паўгода ў карцары.

  • Дашкевіча разам з жонкаю абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту 23 жніўня 2020 года. 14 ліпеня 2022-га Зьмітру прызначылі 1,5 года калёніі, Насьце – 3 гады «хатняй хіміі».
  • Зьміцер павінен быў выйсьці на волю з папраўчай калёніі № 14 па заканчэньні тэрміну 11 ліпеня 2023 году, але адразу па выхадзе яго затрымалі ў межах новай крымінальнай справы паводле арт. 411 Крымінальнага кодэксу («Злоснае непадпарадкаваньне патрабаваньням адміністрацыі калёніі»). Судзьдзя Тацяна Дзеравянка прызначыла Зьмітру яшчэ год калёніі ва ўмовах строгага рэжыму. У справе, паводле Насты Дашкевіч, напісалі, што нібыта «Зьміцер ня выйшаў на прагулку, адзін раз з кімсьці паразмаўляў, ляжаў на падлозе ў ізалятары пасьля начнога змаганьня з холадам».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG