Стала вядома, што ў лякаматыўным дэпо Менск 21 траўня затрымалі шэсьць машыністаў і памочнікаў машыніста.
Кіраўніцтва дэпо сьцьвярджае, што прычынай затрыманьняў была перасылка ў мэсэнджарах і працоўных чатах фота аварыі 10 траўня, калі манэўраны лякаматыў сышоў з рэек каля станцыі «Менск-Сартавальны».
Як стала вядома супольнасьці чыгуначнікаў, трох затрыманых вызвалілі праз тры дні, трое застаюцца за кратамі, прынамсі двум інкрымінуюць «спрыяньне экстрэмізму». Паводле супольнасьці, гаворка можа ісьці пра артыкул 361-4 Крымінальнага кодэксу, паводле якога могуць пакараць пазбаўленьнем волі на тэрміны да 7 гадоў.
Абвінавачаных звольнілі, таксама «прапанавалі» звольніцца начальніку адной са станцыяў лякаматыўнага дэпо — усё за тую ж перасылку здымкаў супрацоўнікамі.
Форум