Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі ўвядуць падатак на даходы фізічных асоб ад апэрацый з крыптавалютамі


Віртуальная валюта
Віртуальная валюта

У Падатковы кодэкс Беларусі з 2025 года плянуецца ўнесьці новы артыкул «Асаблівасьці вылічэньня і выплаты падаходнага падатку з фізычных асоб адносна даходаў, атрыманых па апэрацыях зь лічбавымі знакамі (токенамі)».

Праект дакумэнта афіцыйна апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Згодна зь ім, даходамі па апэрацыях зь лічбавымі знакамі (токенамі) пасьля іх набыцьця, атрыманьня, размяшчэньня, перадачы, прызнаюцца любыя віды даходаў, атрыманыя ад такіх апэрацый.

Гаворка ідзе таксама пра майнінг, абмен токенаў на іншыя токены, адчужэньня за беларускія рублі, замежную валюту, электронныя грошы.

Не спатрэбіцца плаціць падаходны падатак з фізычных асоб, калі даходы атрыманы па апэрацыях з токенамі, у тым ліку па іх набыцці або рэалізацыі, створанымі рэзыдэнтамі Парка высокіх тэхналёгій і праз рэзыдэнтаў ПВТ. Таксама аб’ектам падаткаабкладаньня ня будуць лічыцца даходы ад дзейнасьці па майнінгу, калі токены атрыманыя ў выніку дарэньня або ў выглядзе спадчыны ад фізычных асоб.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG