За студзень — жнівень 2024 году ў Беларусі звольнілі на 11,07% работнікаў больш, чым нанялі — 481 500 супраць 433 500, сьведчыць праведзены «Позіркам» аналіз зьвестак Нацыянальнага статыстычнага камітэту.
Рэпрэсіі ў Беларусі не спыняюцца.
Беларус Андрэй 10 гадоў таму пабраўся шлюбам у Даніі са сваім партнэрам Аляксеем. Цяпер абодва жывуць у Баўгарыі, але Андрэю не далі там прытулку і могуць дэпартаваць.
30 верасьня ў пункце пропуску «Берасьце» на мяжы з Польшчай пачаўся экспэрымэнт, накіраваны на спрашчэньне перасячэньня мяжы на легкавым аўтамабілі. Новаўвядзеньне тычыцца правілаў рэгістрацыі аўтамабіляў у зоне чаканьня.
Беларуская Рады культуры ініцыявала збор дапамогі цяжка хворай беларускай мастачцы Ніне Маргаевай, якая вымушана жыве ў эміграцыі ў Польшчы.
Беларуская аналітычная майстэрня пад кіраўніцтвам прафэсара Андрэя Вардамацкага правяла якасны аналіз асаблівасьцяў разуменьня нацыянальнай ідэнтычнасьці.
Паглядзелі, якіх зьменаў чакаць беларусам з новага месяца.
Некаторым беларусам вяртаньне на радзіму каштуе дорага — да 10 гадоў зьняволеньня. Але людзі працягваюць ехаць у Беларусь і трапляюць за краты. Чаму так адбываецца?
Першы муфтый незалежнай Беларусі Ісмаіл Александровіч памёр 25 верасьня, паведаміла «Наша Ніва» са спасылкай на афіцыйны сайт Духоўнага упраўленьня мусульман у Рэспубіцы Беларусь. Яму было 95 гадоў.
Яблыкі зьяўляюцца самай папулярнай садавіной шмат дзе ў сьвеце, у тым ліку, у Злучаных Штатах Амэрыкі і эўрапейскіх краінах, да ліку якіх належыць і Беларусь. Газэта New York Times сабрала аргумэнты мэдыкаў, чаму папулярнасьць яблык — гэта вельмі добра.
У Нарвэгіі распачалі вялікую выдавецкую сэрыю кніг беларускіх аўтараў. «Такога не было яшчэ ня толькі ў Нарвэгіі, але і ва ўсёй Скандынавіі», — кажа перакладчыца і паэтка Марына Хоббель.
Вечарам у пятніцу 27 верасьня ў блогу польскага судзьдзі Томаша Шмыта, які ўцёк у Беларусь, зьявіліся дзіўныя запісы на польскай і расейскай мовах. Увагу на публікацыі зьвярнуў партал reform. news.
«Хэзбала», ваенізаваная групоўка і палітычная партыя, якая кантралюе значную частку паўднёвага Лібану, заявіла, што яе лідэр Хасан Насрала быў забіты ў выніку ізраільскіх авіяўдараў па сталіцы Лібану Бэйруце 27 верасьня.
27 верасьня праваабарончая ініцыятыва Dissidentby выступіла з заявай, у якой сьцьвярджаецца, што людзей, якія ў апошнія месяцы выйшлі на свабоду паводле ўказаў аб памілаваньні, прымушаюць да супрацоўніцтва з КДБ.
Лісты палітзьняволеным даходзяць рэдка, некаторыя людзі ў турмах застаюцца ў поўнай інфармацыйнай ізаляцыі. Сёньня, 28 верасьня, UNESCO адзначае Міжнародны дзень усеагульнага доступу да інфармацыі, і ў Беларусі ў гэтага дня сваё адценьне.
Ізраільскія сілы забілі лідэра «Хэзбалы» Хасана Насралу, заявіў прадстаўнік арміі абароны Ізраіля 28 верасьня. «Хэзбала» — гэта і ваенізаваная групоўка, і палітычная партыя, якая кантралюе значную частку паўднёвага Лібану.
Асацыяцыя амэрыканскіх выдаўцоў абвясьціла ў пятніцу, 27 верасьня, аб прысуджэньні міжнароднай прэміі Freedom to Publish выдавецтву «Янушкевіч».
У пералік «асоб, якія маюць дачыненьне да экстрэмісцкай дзейнасьці», 27 верасьня дададзена яшчэ 24 чалавекі, цяпер у сьпісе, апублікаваным на сайце Міністэрства ўнутраных спраў, 4.477 пазыцый.
Беларускімі праваабарончымі арганізацыямі прызнаныя палітвязьнямі яшчэ сем чалавек. Гэтая інфармцыя ўтрымліваецца ў сумеснай заяве праваабаронцаў, апублікаванай 27 верасьня на сайце цэнтру «Вясна».
Памерла брытанская актрыса Мэгі Сьміт, вядомая па ролях прафэсара МакГонагал у сэрыі фільмаў пра Гары Потэра і Ваёлет Кроўлі ў «Абацтве Даўнтан».
11 з 35 прыватных пансіянатаў Беларусі не прайшлі праверкі Мінпрацы — яны зачыненыя або прыпынілі сваю дзейнасьць самастойна ці па рашэньні суду на падставе прадпісаньняў афіцыйных органаў.
У верасьні ў Беларусі затымалі сама меней 8 транспэрсон і каля дзясятка прадстаўнікоў супольнасьці ЛГБТК+. Пра гэта Радыё Свабода паведамілі ў арганізацыі падтрымкі трансгендэрных людзей TG House Belarus.
На нямецкага дэпутата Ёрга Дорнаў падалі ў суд па падазрэньні ў эксплюатацыі людзей, якія знаходзяцца ў цяжкім становішчы. Ён вырошчвае цыбулю ў Беларусі. Расказваем, як прыватныя кампаніі працягваюць выкарыстоўваць працу беларускіх палітзьняволеных.
Мужчыну з жанчынай вінавацяць у перавозцы мігрантаў з Латвіі на захад Эўразьвязу.
За даўгі за жыльлёва-камунальныя паслугі ў 9012 кватэрах у Менску прыпынілі тэхнічнае абслугоўваньне электрашчыта, а ў 1546 — паслугі падачы водазабесьпячэньня.
Сярэдні заробак работнікаў бюджэтных арганізацый у Беларусі ў жніўні склаў 1714 рублёў — на 80,1 рубля менш, чым месяцам раней. У ліпені заробкі бюджэтнікаў таксама ўпалі ў параўнаньні з чэрвенем.
25 верасьня перад амбасадай Беларусі ў Брусэлі прайшла акцыя за свабоду беларускіх палітвязьняў, прымеркаваная да дня народзінаў ляўрэата Нобэлеўскай прэміі міру, палітзьняволенага беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага.
25 верасьня ў сталіцы Літвы Вільні прайшла акцыя салідарнасьці зь ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі міру, палітзьняволеным беларускім праваабаронцам Алесем Бяляцкім, якому 25 верасьня споўнілася 62 гады.
Прастору CreateCulture Space стварылі ў лістападзе 2022 году Надзея Ількевіч і Тацяна Штэйнбук. Замест гадавіны ў арганізацыі зьбіраюцца адзначаць апошні дзень працы.
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца і моцна закранаюць, у прыватнасьці, галіну адукацыі.
Яна засталася ў родным горадзе і пасьля завяршэньня ІІ усясьветнай вайны.
У 2020-м Мікалай бегаў з аўтаматам разам з бацькам, а цяпер грае на раялі і вучыцца ў Кітаі на біёляга. Расказваем, як ён уплыве на імідж бацькі.
Праверку абяцаюць правесьці ва ўсіх рэгіёнах Беларусі.
У цэнтры Познані, на плошчы Адама Міцкевіча, 24 верасьня адкрылася арт-інсталяцыя «Нязломныя», прысьвечаная зьняволеным беларускім праваабаронцам «Вясны».
Юрысты міжнародных праваабарончых арганізацый ад імя пацярпелых сваякоў падалі апэляцыйную скаргу на рашэньне швайцарскага суда, які летась апраўдаў экс-байца беларускага САХР Юрыя Гараўскага.
На стварэньне кнігі «Беларусь адзіная» быў выдзелены грант Лукашэнкі. Цяпер выданьне навязваюць прадпрыемствам і арганізацыям па 125 рублёў.
Сяргей Скулавец перад ад'ездам у ЗША займаўся фэрмэрствам у Івацэвічах.
Раней стала вядома, што дэпутат парлямэнту зямлі Саксонія ад праварадыкальнай партыі «Альтэрнатыва для Нямеччыны» (AfD) Ёрг Дорнаў некалькі разоў наведваў Беларусь і ўтаіў свой удзел у беларускай ТАА «Цыбулька Бел».
Віктар Жаркевіч, піша выданьне, быў вакалістам Hate to state, адной зь першых палітычных панк-бандаў Беларусі. Віктару быў 51 год.
Асацыяцыя беларусаў у ЗША заклікала сваіх сяброў і прыхільнікаў адзначыць дзень нараджэньня ляўрэата Нобэлеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага зваротамі да сэнатараў і канргэсмэнаў за заклікам дамагацца яго вызваленьня.
Карпарацыя Telegram будзе перадаваць праваахоўным органам краін сьвету на падставе іх афіцыйных запытаў IP-адрасы і нумары тэлефонаў карыстальнікаў аднайменнага мэсэнджара, якія будуць парушаць правілы карыстаньня Telegram, у прыватнасьці выкарыстоўваць пляцоўку для парушэньня заканадаўства.
Рэпрэсіі ўзмацніліся, адзначае кіраўнік BySol Андрэй Стрыжак у сваім тэлеграм-канале.
Двухпавярховыя ложкі, скутэры ў пакоі, забарона гатаваць. Свабода пагаварыла зь беларусамі, якія жывуць у лягерах для ўцекачоў за мяжой, пра ўмовы пражываньня.
У апошнія дзесяцігодзьдзі навука надае ўсё большую ўвагу хранічнаму запаленьню ў арганізьме чалавека, якое нават называюць «маўклівым забойцам». Газэта The New York Times назвала прадукты, якія пасьпяхова зь ім змагаюцца.
У Канадзе зьявілася новае беларускае выдавецтва Grunwald, першай кнігай якога стала культавая аповесьць Максіма Гарэцкага «Дзьве душы» ў перакладзе на ангельскую.
Мэсэнджар Telegram стаў часьцей адказваць на запыты ўладаў пасьля арышту Паўла Дурава ў Францыі.
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.
Загрузіць яшчэ