Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На 50-80% вырасла колькасьць заявак у фонд BySol па дапамогу ад перасьледу ў Беларусі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Рэпрэсіі ўзмацніліся, адзначае кіраўнік BySol Андрэй Стрыжак у сваім тэлеграм-канале.

З пачатку верасьня ўсе службы фонду BySol адзначаюць прыкметнае ўзмацненьне рэпрэсій, гаворыцца ў паведамленьні тэлеграм-каналу STRYZHAK.

У прыватнасьці:

  • берасьцейскія і горадзенскія супрацоўнікі ГУБАЗіК МУС пашырылі практыку гвалту пры затрыманьнях;
  • асаблівую цікаўнасьць у сілавікоў выклікаюць людзі, якія давалі камэнтары ці інтэрвію незалежным мэдыя ў 2020–2023 гадох;
  • за апошнія тыдні ўзмацніліся рэйды па прафэсійных групах — пад ударам настаўнікі і асьветнікі з актыўнай грамадзянскай пазыцыяй, а таксама грамадзкія актывісты;
  • значна паболела заявак на эвакуацыю і кансультацыяў наконт таго, што рабіць у выпадку перасьледу. Па розных кірунках дапамогі Фонду колькасьць заявак вырасла ад 50% да 80%.

«Зьвязваем такую актыўнасьць са сканчэньнем адпачынкаў у сілавікоў, напрацоўкай вялікай базы па крымінальных справах, а таксама з гібрыдным новым падыходам.

Новы падыход у тым, каб адной рукой вызваляць нейкую колькасьць палітвязьняў, а другой яшчэ больш закручваць гайкі і саджаць усё новых людзей. Паралельна дзяржаўная прапаганда актыўна эксплюатуе вобраз „гуманітарнасьці“ дзеяньняў лукашыстаў праз паказальныя выпадкі (Пратасевіч) і непублічнае ўзьдзеяньне — у першую чаргу на спартоўцаў і дзеячоў культуры», — гаворыцца ў паведамленьні фонду.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG