Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу: масавы суд за за пратэсты-2020 у Берасьці, пэнсіянэрак судзяць за «экстрэмізм» і падтрымку палітвязьняў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Рэпрэсіі ў Беларусі не спыняюцца.

У Берасьці мужчыну асудзілі паводле 5 «палітычных» артыкулаў

У Берасьцейскім абласным судзе 27 верасьня асудзілі Вадзіма Наўцэню паводле пяці крымінальных артыкулаў:

  • ч. 1 арт. 342 («арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, або актыўны ўдзел у іх»),
  • арт. 369-1 («дыскрэдытацыя Беларусі»),
  • ч. 1 арт. 368 («абраза Лукашэнкі»),
  • арт. 369 («абраза прадстаўніка ўлады»),
  • ч. арт. 130 («распальваньне іншай сацыяльнай

варожасьці»).

Працэс вёў судзьдзя Дзьмітры Карасінскі, піша «Вясна».

Як паведамляе «Берасьцейская вясна» з спасылкай на прэс-рэліз Берасьцейскага абласнога суду, мужчыну абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыях пратэсту ў Пінску 9 і 10 жніўня 2020 году (арт. 342 КК). Абвінавачаньні па астатніх чатырох артыкулам зьвязаныя з інтэрнэт-камэнтарамі Вадзіма Наўцэні. Агулам Вадзіму Наўцэню прызначылі тры гады калёніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф 8000 рублёў (200 базавых велічыняў).

У Берасьці судзяць яшчэ 5 чалавек за ўдзел у пасьлявыбарчых пратэстах

У судзе Ленінскага раёну Берасьця 1 кастрычніка пачаўся чарговы масавы суд за ўдзел у пасьлявыбарчых акцыях пратэсту ў 2020 годзе, паведамляе «Вясна».

Паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу (актыўны ўдзел у дзеяньнях, што груба парушаюць грамадзкі парадак) судзяць адразу 5 чалавек: Эльвіру Ламанос, Аляксандра Пратасюка, Тацяну Бандарук, Аляксея Мартынава і Вячаслава Грабінскага.

Справу разглядае сумнавядомы сваімі палітычнымі прысудамі судзьдзя Аляксандар Семянчук.

Паводле падлікаў «Берасьцейскай Вясны», за ўдзел пратэстах, якія праходзілі 10 жніўня 2020 году, паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу асудзілі ўжо 48 чалавек.

Жыхара Наваполацку затрымалі за «жаданьне ўступіць у шэрагі УСУ»

Відэа з затрыманым апублікаваў блізкі да сілавікоў тэлеграм-канал. На камэру хлопец кажа, што ў адным з украінскіх тэлеграм-чатаў напісаў паведамленьне, што хоча ўступіць у шэрагі Ўзброеных сілаў Украіны. Ён тлумачыць гэта тым, што хацеў праверыць рэакцыю ўкраінскага боку. Паводле якога артыкула ён затрыманы і дзе ён цяпер, невядома.

«Медиазона» знайшла затрыманага ў сацсетках, там ён падпісаны як Сярожа Maza. У якасьці ягонага роднага гораду пазначаны Наваполацак.

Таксама аўтары тэлеграм-каналу сьцьвярджаюць, што ў затрыманага дома знайшлі скрутак марыхуаны малога памеру, які яму перадаў знаёмы. У міліцэйскім відэа паказалі, што таго знаёмага таксама затрымалі за захоўваньне наркотыкаў.

У Менску за падтрымку палітвязьняў судзяць 60-гадовую псыхалягіню

Судовы працэс над палітзьняволенай Натальляй Варабей пачаўся 1 кастрычніка 2024 году ў Менскім гарадзкім судзе. Справу разглядае судзьдзя Сьвятлана Макарэвіч, паведамляе «Вясна».

Жанчыну затрымалі падчас «рэйду за салідарнасьць з палітвязьнямі» ў канцы студзеня 2024 году. Яе вінавацяць у падтрымцы палітвязьняў паводле ч. 1 і 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэксу («садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці»).

Натальля Варабей — псыхоляг з шматгадовым стажам, мае найвышэйшую катэгорыю. Яна скончыла біяфак БДУ, як мінімум з 2000-х гадоў — у прафэсіі. З 2011 году працавала ў сацыяльна-пэдагагічным цэнтры Савецкага раёну Менску. Займалася дзецьмі з ДЦП, псыхалягічна рыхтавала алімпіяднікаў, вучыла пэдагогаў.

У Віцебску за «распаўсюд экстрэмізму» судзяць 63-гадовую пэнсіянэрку

У судзе Першамайскага раёну Віцебска за «распаўсюд экстрэмізму» судзяць былую лекарку, 63-гадовую пэнсіянэрку Ірыну Атрашчонак. Жанчыну абвінавачваюць паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП.

Справу разглядае судзьдзя Вольга Клімкова. Падрабязнасьці справы невядомыя.

У Віцебску Ірыну Атрашчонак ведаюць яшчэ і як удзельніцу вядомага танцавальнага ансамблю «Віцебскія дзяўчаты».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG