Такія зьвесткі на 1 верасьня 2024 году падае Менская гарадзкая жыльлёвая гаспадарка.
Паведамляецца, што ўжо задаволілі 8970 хадайніцтваў, такіх як:
- арышт наяўных грошай, іншай маёмасьці даўжніка, якія належаць яму і знаходзяцца ў яго ці трэціх асобаў;
- арышт грошай, іншай маёмасьці даўжніка, якія знаходзяцца на ягоных банкаўскіх рахунках, ва ўнёсках або на захоўваньні ў банках і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацыях, электронных грошай;
- вопіс, канфіскацыя маёмасьці даўжніка, якая знаходзіцца ў яго ці трэціх асобаў;
- часовае абмежаваньне права даўжніка на выезд з Рэспублікі Беларусь і іншыя хадайніцтвы.
За першыя 8 месяцаў 2024 году жыльлёва-камунальныя паслугі ў Беларусі вырасьлі на 6,18%, у тым ліку электрычнасьць — на 3,17%, водазабесьпячэньне — на 11,05%, паводле Белстату.
Да таго ж уласьнікі жыльля, якіх уключылі ў базу «дармаедаў» (туды трапляюць працаздольныя грамадзяне, не занятыя ў эканоміцы, а таксама тыя, хто больш як на 30 дзён выехаў у любую краіну, акрамя Расеі, Кіргізстану, Армэніі і Казахстану), мусяць аплачваць паводле поўных тарыфаў плацяжы за газазабесьпячэньне, ацяпленьне і гарачую ваду.
Форум