Міжнародны камітэт па расьсьледаваньні катаваньняў у Беларусі падрыхтаваў справаздачу «Катаваньні і жорсткае абыходжаньне ў гомельскай жаночай калёніі № 4».
З пачатку поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ў лютым 2022 году насельніцтва Ўкраіны скарацілася больш як на 10 мільёнаў чалавек, што складае прыкладна чвэрць насельніцтва краіны.
Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.
Трох мужчын вінавацяць у падрыхтоўцы тэрактаў на чыгунцы. Яшчэ трое, якіх сілавікі затрымлівалі ў гэтай справе, у суд ня трапілі.
У Судане зьбіты грузавы самалёт Іл-76, у якім, мяркуючы па паведамленьнях мясцовых каналаў, знаходзіліся расейцы.
У Менску з падачы Грамадзкай рады па маральнасьці адмянілі спэктакль «Каханкі майго мужа», паведаміў сустаршыня рады, кіраўнік Беларускага экзархату Расейскай праваслаўнай царквы мітрапаліт Веньямін на прэсавай канфэрэнцыі 21 кастрычніка.
Як стала вядома праваабаронцам, у Магілёўскім абласным судзе 27 верасьня асудзілі Максіма Хвашчынскага паводле ч. 2 арт. 367 (паклёп на Лукашэнку), ч. 1, 2 арт. 361-1 (стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня або ўдзел у ім) Крымінальнага кодэксу.
20-гадовай беларусцы Дашы, якая хварэе на цяжкую форму лімфомы, днямі зрабілі складаную тэрапію. Ейнай маці Кацярыне, якая адна гадуе яшчэ траіх дзяцей, патрэбна дапамога на лячэньне і аднаўленьне дачкі.
У 1967 годзе ў Слуцку адбыўся бунт супраць савецкай улады, у выніку якога загінулі судзьдзя і міліцыянт. Сярод яго ўдзельнікаў былі дзеці, а таксама члены КПСС. Публікуем малавядомыя фота тых часоў, дакумэнты, а таксама ўспаміны ўнучкі чалавека, якога случане патрабавалі выдаць ім для самасуду.
Шмат хто з нас чуў ці чытаў рэкамэндацыі экспэртаў аб тым, што капуста брокалі вельмі карысная. Лічыцца, што брокалі падтрымлівае здароўе сэрца і касьцей, а таксама зьніжае рызыку раку. Але ня ўсім падабаецца яе смак.
20 кастрычніка ў Бэрліне — першая прэзэнтацыя новай кнігі Альгерда Бахарэвіча «Папяровы голем», якая выйшла з друку ў выдавецтве «Янушкевіч».
Беларуса Дзьмітрыя Лукомскага, які жыў у лягеры ўцекачоў у Славаччыне, 18 кастрычніка затрымала мясцовая паліцыя. Сам актывіст лічыць, што прычынай затрыманьня стала ягоная дзейнасьць па адстойваньні правоў уцекачоў у лягеры.
На 1 студзеня 2024 году ў Беларусі пражывала на 10,3 тысячы менш мужчын ва ўзросьце ад 18 гадоў, чым на пачатак 2023 году.
18 кастрычніка памёр вядомы беларускі мовазнаўца, доктар філялягічных навук, прафэсар Генадзь Цыхун. Яму было 87 гадоў.
Грузію чакаюць цяжкія наступствы, калі кіроўная партыя «Грузінская мара» пераможа на маючых адбыцца парлямэнцкіх выбарах. Пра гэта ў інтэрвію Грузінскай службе Радыё Свабода заявіў былы прэзыдэнт Грузіі Міхэіл Саакашвілі, які адбывае турэмны тэрмін.
«Лічба дня: 180 хвілінаў. Столькі спатрэбілася, каб сабраць больш за €3500 для Аляксандра Памідорава, які перажывае зараз ня лепшыя часы ў эміграцыі і „зарабіў“ сабе хваробы на будоўлях».
У Беларусі зафіксавалі рэзкі рост выпадкаў адру і сьмерцяў ад мэнінгіту. Некалькі маці расказалі Свабодзе, чаму робяць або ня робяць дзецям прышчэпкі. Дарослая беларуска падзялілася, як перанесла краснуху ў 37 гадоў.
У Беларусі не спыняецца палітычны перасьлед грамадзян.
Украінскія рэкрутэры, змагаючыся за павелічэньне колькасьці жывой сілы на фронце па меры прасоўваньня расейскіх войскаў і ўзмацненьня заклапочанасьці адносна будучай падтрымкі Захаду, праводзяць рэйды па канцэртах, клюбах і кавярнях у пошуках людзей, якія, магчыма, ухіляюцца ад вайсковай службы.
На мінулым тыдні ўлады Польшчы анулявалі дзеяньне польскага пашпарта Шмыта. На радзіме супраць яго завялі крымінальную справу.
Кубінец Рабэрта Вальдэс Касануэва, якога праз удзел у пасьлявыбарчых пратэстах у Беларусі выслалі на радзіму, прыехаў у Літву па гуманітарнай візе. Дэпартамэнт міграцыі Літвы першапачаткова адмовіў яму ў выдачы ДНЖ, але днямі зьмяніў сваё рашэньне.
17 кастрычніка ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці адкрылі новую памежную заставу «Грабені», паведаміў Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі.
Дырэктар Сусьветнай харчовай праграмы ААН на Палестынскіх тэрыторыях Антуан Рэнар папярэдзіў, што запасаў ежы ў сэктары Газа хопіць на паўтара тыдня, паведаміла 17 кастрычніка Financial Times.
Аднаго з затрыманых у лютым у Лельчыцкім раёне «дывэрсантаў» будуць судзіць за кантрабанду.
Ужо 4 гады ў Беларусі сілавікі затрымліваюць дзясяткі апанэнтаў рэжыму, частку зь якіх адпраўляюць на «суткі» ў ізалятары.
Праваабаронцу Насту Лойку пасьля допыту ў менскім судзе зноў зьмясьцілі ў гомельскую калёнію.
Маладзён заявіў, што пойдзе да псыхоляга.
Урад Польшчы ўхваліў міграцыйную стратэгію краіны на 2025–2030 гады. Дакумэнт выклікаў спрэчкі ў вышэйшых эшалёнах улады Польшчы, для беларусаў таксама могуць быць зьмены.
Апэратарам сыстэмы стане Нацыянальны аэрапорт «Менск».
Вельмі важна, каб мы нарэшце суадносілі свае выказваньні пра палітзьняволеных з тым, як гэтыя словы могуць паўплываць на іх і іхных родных.
Фэдэрацыя футболу Казахстану аштрафавала на 738 тысяч тэнге (каля $1500) галоўнага трэнэра зборнай, расейца Станіслава Чарчэсава. Прычынай стаў яго жарт пра казаскую мову.
Самымі спакойнымі раёнамі ў 2023 годзе сталі тры раёны Віцебскай вобласьці: Шаркаўшчынскі, Докшыцкі і Глыбоцкі.
У Беларусі плянуюць увесьці спэцыяльны збор за атрыманьне пэнсіі праз пошту для некаторых пэнсіянэраў.
Бізнэс-аналітык Дзяніс Цішын і ягоная жонка, лекар-нэўроляг і рэабілітоляг Дар’я запусьцілі чат-бот у Тэлеграме, які падбірае практыкаваньні лекавай фізкультуры.
Расейскі сьпявак Яраслаў Дронаў, які выступае пад псэўданімам Shaman, падаў заяўкі ў Фэдэральную службу па інтэлектуальнай уласнасьці Расеі на рэгістрацыю таварных знакаў «Я русский».
Данілу Палянскага зьмясьцілі ў СІЗА, паведамляе «БАЖ».
Раней, у красавіку 2024 году, ужо прадалі кватэру сям’і Цапкалаў. У менскім доме і прададзенай кватэры зарэгістраваныя іхныя дзеці.
Гэта вынікае са зьвестак памежнага агенцтва Эўразвязу Frontex.
На 16 кастрычніка ў Беларусі 1289 палітвязьняў, прызнаныя такімі міжнароднай супольнасьцю. Рэальная колькасьць людзей, зьняволеных з палітычных матываў, можа быць большая.
Пасьля заяваў прэм’ер-міністра Польшчы Дональда Туска пра зьмены ў міграцыйнай палітыцы Рада міністраў прыняла прапановы палітыка.
Скульптурную кампазіцыю стварылі ў памяць аб амаль 30 тысячах габрэяў Берасьця, якія сталі ахвярамі нацызму ў гады Другой сусьветнай вайны, піша «Вечерний Брест».
16 кастрычніка ў Менскім абласным судзе пачынаецца працэс над блогерам, былым міліцыянтам Андрэем Паротнікавым. Яму пагражае да 15 гадоў зьняволеньня.
«Беларуская Жанна д’Арк» Паліна Шарэнда-Панасюк, якая на першым паседжаньні ў сваёй справе назвала суд «сталінскай тройкай» і адмовілася перад ім уставаць, за кратамі ўжо амаль чатыры гады.
Дзеля чаго рабілася інтэрвію Ксеніі Сабчак з Раманам Пратасевічам і ці дасягнутая пастаўленая мэта? Як расейская прапаганда канкуруе зь беларускай і як гэта зьвязана з выбарчай кампаніяй у Беларусі ў 2025 годзе?
Набліжаны да ГУБАЗіК тэлеграм-канал заявіў, што сьпявак Макс Корж зьехаў з Беларусі пасьля выкліку ў міліцыю «для гутаркі». Сам сьпявак пакуль не камэнтаваў гэтыя заявы сілавікоў.
Міністэрства інфармацыі Беларусі паведаміла, што прыпыніла дзеяньне пасведчаньня аб рэгістрацыі вытворцы друкаваных вырабаў, выдадзенага друкарні Беларускага таварыства інвалідаў.
Вырак палітзьняволенай Паліне Шарэндзе-Панасюк у Рэчыцкім судзе чакаецца а 17-й гадзіне 15 кастрычніка. Пра гэта паведаміў муж актывісткі «Эўрапейскай Беларусі» Андрэй Шарэнда.
Загрузіць яшчэ