Пра гэта паведамляе брытанская газэта The Guardian са спасылкай на сыноў акторкі. Ёй было 89 гадоў.
Сыход Мэгі Сьміт пацьвердзілі яе сыны — Крыс Ларкін і Тобі Стывэнс. Яны паведамілі, што акторка памерла ў шпіталі раніцай у пятніцу, 27 верасьня.
«Яна была зь сябрамі і сям’ёй у самым канцы. У яе засталіся двое сыноў і пяцёра унукаў, якія любяць яе і спустошаныя стратай сваёй незвычайнай маці і бабулі», — заявілі сыны Сьміт.
Маргарэт Наталі Сміт нарадзілася ў сьнежні 1934 году ў Ілфардзе, графства Эсэкс, у сям’і шатляндзкай сакратаркі і бацькі-патолягаанатама. Яна кінула школу, каб вывучаць акторскае майстэрства ў Оксфардзкім тэатры, і праславілася ролямі ў шматлікіх вядомых пастаноўках.
У 1958 годзе Сьміт дэбютавала на экранах у фільме «Няма куды ісьці», а сусьветную вядомасьць здабыла праз 11 гадоў, калі выканала ролю ў фільме «Росквіт міс Джын Броды», за якую атрымала «Оскар». Другую прэмію «Оскар» яна атрымала за найлепшую жаночую ролю другога пляну ў фільме «Каліфарнійская сюіта» разам з Майклам Кейнам.
З 2001 году яна выконвала ролю намесьніцы дырэктара Хогвартса і дэкана факультэту Грыфіндор — прафэсара МакГонагал у сэрыі фільмаў пра Гары Потэра.
Сьміт — ляўрэатка трох прэмій «Эмі».
У 2007 годзе ў акторкі дыягнаставалі рак грудзей, які яна перамагла.
Форум