Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выдавецтва «Янушкевіч» атрымала прэстыжную амэрыканскую прэмію


Андрэй Янушкевіч.
Андрэй Янушкевіч.

Асацыяцыя амэрыканскіх выдаўцоў абвясьціла ў пятніцу, 27 верасьня, аб прысуджэньні міжнароднай прэміі Freedom to Publish выдавецтву «Янушкевіч».

«Кіраўніцтва выдавецтва „Янушкевіч“ вытрымала цэнзуру, зьведала зьняволенне і выгнаньне, і ўсё гэта дзеля выкананьня сваёй місіі — прадстаўляць чытачам літаратуру на беларускай мове», — гаворыцца ў заяве генэральнага дырэктара і прэзыдэнта аб’яднаньня Марыі Палантэ.

У сваёй заяве Андрэй Янушкевіч адзначыў, што «беларуская мова асьвятляе нашу культуру і спадчыну», і сказаў, што выдае яе «ў надзеі, што яна можа служыць маяком для грамадзян нашай Бацькаўшчыны, і надзеяй для тых, хто вымушаны жыць у эміграцыі».

У паведамленьні пра прысуджэньне прэміі гаворыцца, што ўзнагарода, прысуджаная неамэрыканскаму выдаўцу, які «прадэманстраваў мужнасьць і цьвёрдасьць у абароне свабоды выказваньня меркаваньняў». Раней гэтай прэміяй узнагароджвалі выдаўцоў з Паўднёвай Афрыкі, Гватэмалы і Вэнэсуэлы і іншых краін.

  • Выдавецтва «Янушкевіч» было заснаванае 10 гадоў таму гісторыкам Андрэем Янушкевічам і хутка стала адным з найбольш плённых і прэстыжным у сфэры незалежнага беларускага кнігавыдавецтва. Але, як і ў большасьці іншых падобных выдавецтваў, пасьля 2020 году ў яго пачаліся праблемы.
  • У траўні 2022 году Янушкевіч адкрыў у Менску кніганю «Кнігаўка», але ўжо на наступны дзень у яе прыйшлі прапагандысты і сілавікі. Андрэй Янушкевіч быў затрыманы і праседзеў за кратамі 28 сутак, пасьля чаго выехаў за мяжу і аднавіў дзейнасьць выдавецтва ў эміграцыі.
  • Цяпер у Варшаве існуе адноўленая кнігарня «Кнігаўка», а выдавецтва «Янушкевіч» працягвае публікаваць кнігі на беларускай мове.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG